Арвід Карлсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арвід Карлсан
шведск.: Arvid Carlsson
Arvid Carlsson 2011a.jpg
Дата нараджэння 25 студзеня 1923(1923-01-25)[1]
Месца нараджэння Упсала, Швецыя
Дата смерці 29 чэрвеня 2018(2018-06-29)[2][3] (95 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Швецыя
Бацька: Gottfrid Carlsson[d]
Род дзейнасці урач, нейрабіёлаг, фармаколаг, фармацэўт, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хімія, біялогія
Месца працы
Альма-матар Лундскі ўніверсітэт
Вядомы як даследчык дафаміну
Узнагароды і прэміі Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (2000)
Commons-logo.svg Арвід Карлсан на Вікісховішчы


Арвід Карлсан (шведск.: Arvid Carlsson, 25 студзеня 1923, Упсала, Швецыя) — шведскі фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2000 годзе за даследаванні ўласцівасцяў нейрамедыятара дафаміну і яго ўздзеяння на пацыентаў з хваробай Паркінсона.[4]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ва Упсале ў сям'і гісторыка Готфрыда Карлсана. Скончыў Лундскі ўніверсітэт у 1951 годзе, дзе і працаваў. У 1944 годзе падчас вучобы удзельнічаў у прафесійным медыцынскім аглядзе групы зняволеных нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў, вызваленых дзякуючы ініцыятыве Фолькэ Бернадота, члена шведскай каралеўскай сям'і.

Служыў у шведскіх узброеных сілах.

З 1959 года прафесар Гётэборгскага ўніверсітэта[5]1959 - 1989 гадах загадчык кафедры).

Аўтар навуковых прац па праблемах перадачы імпульсаў у нервовай сістэме.

Выявіў, што важным рэчывам-пасрэднікам для работы мозга з'яўляецца дафамін, які раней лічыўся крыніцай другога вядомага пасрэдніка — норадрэналіну. У 1957 годзе даказаў, што дафамін выконвае ролю нейрамедыятара.[6][7]

Доктар філасофіі (1951).

Член Каралеўскай шведскай АН (1975), замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1996).

Карлсан выступае супраць фтаравання пітной вады.[8][9] Ён прыняў удзел у дыскусіі ў Швецыі, дзе дапамог пераканаць парламент, што фтараванне вады незаконна згодна з этыкай. Ён лічыць, што фтараванне вады парушае сучасныя фармакалагічныя прынцыпы, якія паказваюць, што медыкаменты павінны быць адаптаваныя да фізічных асобаў.[10]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Arvid Carlsson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nobelpristagaren Arvid Carlsson är död
  3. Arvid Carlsson: the 2000 Nobel Laureate in Medicine
  4. Barondes, Samuel H. (2003). Better Than Prozac. New York: Oxford University Press. pp. 21–22, 39–40. ISBN 0-19-515130-5. 
  5. Arvid Carlsson. NNDB. Праверана 19 красавіка 2013.
  6. 3,4-Dihydroxyphenylalanine and 5-Hydroxytryptophan as Reserpine Antagonists. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2013. Праверана 11 студзеня 2013.
  7. http://www.nature.com/nature/journal/v447/n7143/full/447368a.html
  8. Fluoride in drinking water can cause cancer, Svenska Dagbladet (in Swedish)
  9. Torell P, Forsman B (February 1979). "[Arvid Carlsson's fluoride ponderings 1978]" (in Swedish). Tandlakartidningen 71 (3): 142–57. PMID 287207. 
  10. Bryson C. The Fluoride Deception, p. 240.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Les Prix Nobel. 2001. The Nobel Prizes 2000, Editor Tore Frängsmyr, Nobel Foundation: Stockholm.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Лаўрэаты прэміі Вольфа, медыцына