Гасцёўня Уладзіслава Галубка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гасцёўня Уладзіслава Галубка
Менск, Старавіленская, 14 001.Jpeg
Старавіленская №14
Падпарадкаванасць Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
Месцазнаходжанне вул. Старавіленская №14, Траецкае прадмесце, Мінск
Тэлефон +375 (17) 2867403
Адкрыты з аўторка па суботу з 10.00 да 17.30.
Білет

2000 руб. – дзеці, школьнікі, студэнты. 3000 руб. – дарослыя, замежныя грамадзяне.
Экскурсія з паказам батлеечнага спектакля (кошт з групы):
15000 руб. – дзеці, школьнікі, студэнты.
17000 руб. – дарослыя, замежныя грамадзяне.
Экскурсія без паказа батлеечнага спектакля (кошт з групы):
10000 руб. – дзеці, школьнікі, студэнты.
12000 руб. – дарослыя, замежныя грамадзяне.
Паказ батлеечнага спектакля: 5000 руб.
[1]

Першая субота месяца – бясплатна.
by.theatre-museum.by/fil…

Гасцёўня Уладзіслава Галубка — музей, прысвечаны жыццю і творчасці кіраўніка БДТ-3, рэжысёра, акцёра, народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка. З'яўляецца філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Размяшчаецца ў Траецкім прадмесці ў будынку №14 па вул. Старавіленскай.

Першапачаткова ў будынку №14 па вул. Старавіленскай змяшчаўся Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. З 2001 года тут размешчана фондасховішча музея і працуе навукова-фондавы аддзел. А для наведвальнікаў працуе пастаянная экспазіцыя «Жыццёвы і творчы шлях першага Народнага артыста Беларусі Уладзіслава Галубка», дзе прадстаўлены дакументы і гістарычныя пасведчанні аб жыцці і творчай дзейнасці Уладзіслава Галубка з фондавай калекцыі музея. Маецца выставачная зала, у якой праходзяць разнастайныя тэматычныя выставы, ладзяцца цікавыя мерапрыемствы, музычныя вечарыны, батлеечныя інтэрмедыі[1].

Першым дырэктарам музея быў беларускі мастак Анатоль Наліваеў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]