Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 7а
Выгляд
Славутасць | |
Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 7а | |
---|---|
53°54′29″ пн. ш. 27°33′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001 |
Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 7а — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. У будынку размешчаны Літаратурны музей Максіма Багдановіча.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Дом № 7а размешчаны ў глыбіні квартала і уяўляе сабой трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з неглыбокімі рызалітамі на бакавых фасадах, накрыты двухсхільным дахам. Плоскія наверхні сцен фасадаў члянёны прамавугольнымі вокнамі. На трэцім паверсе, які аддзелены ад першых двух карнізным поясам, 2 невялікія балконы з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 7а