Людміла Іванаўна Златава
Людміла Іванаўна Златава | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лістапада 1937 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | оперная спявачка |
Тэатр | |
Узнагароды |
Людміла Іванаўна Златава (22 лістапада 1937, Чыта —) — беларуская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Народная артыстка БССР (1980)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння Маскоўскай кансерваторыі ў 1962 годзе, у 1962—1991[2] гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У 1991–1993 гадах – дырэктар опернай трупы тэатра[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Свабодна валодае лёгкім, рухомым голасам, арганічна ўжываецца ў характары сваіх гераінь[1].
Выканала ролі Марфачкі («Алеся» Я. Цікоцкага)[4], Ірыны, Маці («Калючая ружа» і «Зорка Венера» Ю. Семянякі), Ганначкі («Брэсцкая крэпасць» К. Малчанава ). Сярод партый класічнага рэпертуара: Марфа, Шамаханская царыца («Царская нявеста » і «Залаты пеўнік » М. Рымскага-Корсакава), Цэрліна («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Разіна («Севільскі цырульнік » Д. Расіні), Нарына («Дон Паскуале » Г. Даніцэці), Джыльда, Віялета («Рыгалета» і «Травіята» Д. Вердзі), Мімі і Мюзета («Багема » Д. Пучыні), Маргарыта («Фаўст » Ш. Гуно), Мікаэла, Лейла («Кармэн» і «Шукальнікі жэмчугу » Ж. Бізэ)[1].
Выступала ў канцэртах. Гастралявала ў ВНР, ГДР, ПНР, ЧССР, у Францыі і Егіпце[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Златова Людмила Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 246. — 737 с.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Златава Людміла Іванаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ Златова Л. И.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Златава Людміла Іванаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 335. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Златава Людміла Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 72. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Златова Людмила Ивановна // Музыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Златава Людміла Іванаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Людмила Златова // КИНО-ТЕАТР.РУ (руск.)
- Нарадзіліся 22 лістапада
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Чыце
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі СССР
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Оперныя спевакі і спявачкі СССР
- Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
- Сапрана