Марцін Арцюх
Нарадзіўся |
6 мая 1996 (24 гады) |
|||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 173 см | |||||||||
Вага | 67 кг | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 9 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Марцін Арцюх (нар. 6 мая 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слонім-2017».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Да 2018 года не гуляў на прафесійным узроўні, выступаючы за родную ваўкавыскую «Змену» ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці. У пачатку 2018 года разам з аднаклубнікам Вадзімам Дзярнейкам праходзіў прагляд у клубе Першай лігі «Слонім-2017» і ў выніку пачаў у яго складзе сезон 2018. У складзе слонімскай каманды стаў трывала з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену.
У жніўні 2018 года быў запрошаны на прагляд у «Гарадзею» і неўзабаве падпісаў кантракт[1]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 верасня 2018 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У сезоне 2018 яшчэ чатыры разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, гуляў таксама за дубль, у лістападзе адсутнічаў з-за траўмы. У сезоне 2019 гуляў у асноўным за дубль «Гарадзеі», зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды, часам адсутнічаў з-за траўм. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на два гады[2], аднак у красавіку 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[3] і неўзабаве вярнуўся ў «Слонім-2017»[4].
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 (1) | Д2 | Слонім-2017 | ![]() |
14 | 2 |
2018 (2) | Д1 | Гарадзея | ![]() |
5 | 0 |
2019 | Д1 | Гарадзея | ![]() |
2 | 0 |
Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[5].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)