Перайсці да зместу

Марылебан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марылебанскі вакзал

Марылебан (Marylebone) — заможны квартал на поўначы Вэстмінстэра, які бярэ назву ад прыхадской царквы Дзевы Марыі. Забудоўваўся на працягу ўсяго XIX стагоддзя. Яго абслугоўвае Марылебанскі вакзал (1899) — самы маленькі ў Лондане.

У сучасным разуменні c Марылебанам мяжуюць наступныя кварталы: з поўдня — Мэйфэр, з паўднёвага ўсходу — Соха, з усходу — Фіцровія, з паўночнага ўсходу — Рыджэнтс-парк, з поўначы — Сент-Джонс-Вуд, з паўночнага захаду — Кілбёрн, з захаду — Падзінгтан, з паўднёвага захаду — Гайд-парк.

З боку Рыджэнтс-парку па квартале праходзіць Бейкер-стрыт, вядомая домам-музеем Шэрлака Холмcа і музеем мадам Цюсо. Іншыя славутасці — сход Уолеса, найстарэйшая ў Брытаніі праваслаўная царква і штаб-кватэра Бі-Бі-Сі.

Як жылы квартал Марылебан адносіцца да ліку самых прэстыжных у Лондане. У розны час тут жылі Піт Старэйшы, лорд Байран, Герберт Уэлс, Джон Ленан, Пол Макартні, Рынга Стар, Ёка Она і Мадонна.