Марыус Іванавіч Петыпа
Марыус Іванавіч Петыпа | |
---|---|
фр.: Michel-Victor-Marius-Alphonse Petipa | |
![]() | |
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1818[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 (14) ліпеня 1910[2][7][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Жан-Антуан Петыпа |
Жонка | Марыя Сяргееўна Суроўшчыкава-Петыпа і Lyubov Savitskaya[d] |
Дзеці | Марыя Петыпа і Q4360301? |
Адукацыя | |
Прафесія | танцор, балетмайстар, харэограф, лібрэтыст, артыст балета, настаўнік |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0677535 |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Марыус Іванавіч Петыпа (руск.: Ма́риус Ива́нович Петипа́, фр.: Marius Petipa, 11 сакавіка 1818, Марсель, Францыя — 14 ліпеня 1910, Гурзуф) — расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
На сцэне з 1838 года. Сярод партый: Феб («Эсмеральда» Ц.Пуні), Конрад («Карсар» А.Адана) і іншыя. З 1847 года жыў у Расіі. У 1855-87 гадах выкладаў у Пецярбургскім тэатральным вучылішчы. З 1862 года балетмайстар, у 1869—1903 гадах галоўны балетмайстар Пецярбургскай балетнай трупы. Паставіў больш за 60 балетаў, у тым ліку «Карсар» (1863) і «Жызэль» (1884) Адана, «Дон Кіхот» (1869) і «Баядэрка» (1877) Л.Мінкуса, «Наяда і рыбак» (1874) і «Канёк-гарбунок» (1895) Пуні, «Лебядзінае возера» (1895) П.Чайкоўскага (з Л.Івановым). Вяршыня творчасці Марыуса Петыпа — пастаноўка балетаў «Спячая прыгажуня» Чайкоўскага (1890) і «Раймонда» А. Глазунова (1898).
Яго пастаноўкі вызначаліся майстэрствам кампазіцыі, зладжанасцю харэаграфічнага ансамбля, віртуознай распрацоўкай сольных партый. Стварыў сістэму балетнага акадэмізму, па-наватарску вырашыў праблему ўзаемадзеяння класічнага і характарнага танца, даў непераўзыдзеныя ўзоры абагульненай яго вобразнасці. Многія балеты з харэаграфіяй Петыпа пастаўлены ў Нацыянальным акадэмічным тэатры балета Рэспублікі Беларусь.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
Зноскі
- ↑ Marius Petipa // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Marius Petipa // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Marius Petipa // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Петипа Мариус Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ 6,0 6,1 Great Russian Encyclopedia — Большая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 31 кастрычніка 2021.
- ↑ Marius Ivanovich Petipa // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Marius Petipa // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Нарадзіліся 11 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1818 годзе
- Нарадзіліся ў Марселі
- Памерлі 14 ліпеня
- Памерлі ў 1910 годзе
- Памерлі ў Таўрычаскай губерні
- Пахаваныя на Ціхвінскіх могілках
- Выпускнікі Брусельскай кансерваторыі
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Кавалеры ордэна Кароны Румыніі
- Асобы
- Памерлі ў Гурзуфе
- Артысты балета паводле алфавіта
- Артысты балета Расійскай імперыі
- Артысты балета Францыі
- Артысты балета XIX стагоддзя
- Балетмайстры паводле алфавіта
- Балетмайстры Расійскай імперыі
- Балетмайстры XIX стагоддзя
- Балетныя педагогі паводле алфавіта
- Балетныя педагогі Расійскай імперыі
- Балетныя педагогі XIX стагоддзя
- Артысты балета Марыінскага тэатра
- Балетмайстры Марыінскага тэатра
- Балетмайстры Вялікага тэатра