Багародзіца

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Марыя, маці Ісуса)
Перайсці да: рух, знайсці
Абраз Маці Божай Будслаўскай — апякункі Беларусі

Дзева Марыя, Божая Маці, Панна Марыя — постаць хрысціянскага веравучэння, маці бязгрэшна зачатага Ісуса Хрыста.

У евангеллях пра яе сказана, што яна была дачкою Яўхіма з Назарэта і ў 14-гадовым узросце заручана са старцам Іосіфам, у выніку бязгрэшнага зачацця ад Бога Марыя нарадзіла сына, прысутнічала пры пакаранні яго смерцю, памерла ва ўзросце 48 гадоў і была забрана на неба.

Культ маці-багіні, заступніцы чалавецтва, меў месца ў язычніцкіх традыцыях. У IV ст. Дзева Марыя абвешчана «найсвяцейшай», на 3-ім Усяленскім саборы (Эфес, 431) афіцыйна прызнана Багародзіцай і Каралевай Нябеснай. У Каталіцтве лічыцца, што Святая Марыя была зачата беззаганна, бо Маці Божай магла стаць толькі чыстая, народжаная без першароднага граху, Дзева. У 1854 гэта афіцыйна замацавана ў форме догмату. У 1950 прыняты догмат аб цялесным узнясенні Багародзіцы пасля смерці на неба, а ў 1964 папам Паўлам VI Найсвяцейшая Панна Марыя абвешчана «Маці Касцёла».

У яе гонар хрысціянская царква ўстанавіла шэраг рэлігійных свят і прысвяціла вялікую колькасць абразоў (лічыцца, што першы Яе абраз напісаў евангеліст Лука). Колькасць абразоў Багародзіцы значна пераўзыходзіць колькасці абразоў іншых постацей хрысціянскага веравучэння, нават Хрыста.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.130. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons