Багдан-Ігар Васілевіч Антоніч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Багдан-Ігар Васілевіч Антоніч
укр.: Богдан-Ігор Антонич
AntonychBI.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1909(1909-10-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 ліпеня 1937(1937-07-06)[1][2][…] (27 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, перакладчык, літаратуразнавец
Гады творчасці 1931-1937
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Багдан-Ігар Васілевіч Антоніч, ва ўкраінскім маўленні Антоныч (укр.: Богда́н-І́гор Васи́льович Анто́нич, польск.: Bohdan Ihor Antonycz, 5 кастрычніка 1909, Навіца, Аўстра-Венгрыя зараз Малапольскае ваяводства, Польшча — 6 ліпеня 1937, Львоў) — украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся Багдан-Ігар Антоніч 5 кастрычніка 1909 года ў сяле Новіца Гарліцкага павета на Лэмкаўшчыне (цяпер Польшча) у сям’і святара Васіля. Перад нараджэннем адзінага сына сям’я змяніла прозвішча Кіт на Антоніч.

Пачатковую адукацыю Ігар атрымаў дома, па наглядам прыватнай настаўніцы. Яшчэ дзіцем ён пачаў пісаць вершы. Працягваў пісаць і ў сярэдняй школе, але паколькі навучанне ў школе вялося па-польску і ў асноўным польскім было яго атачэнне, то і юнацкія яго творы былі напісаныя на польскай мове.

На працягу 19201928 гадоў навучаўся ў каралеўскай гімназіі гуманітарнага тыпу імя Каралевы Сафіі ў Сянку, дзе прачытаў у польскім перакладзе ўсіх нобелеўскіх лаўрэатаў.

У 1928 годзе Антоніч паступае ў Львоўскі ўніверсітэт імя Яна Казіміра, дзе вывучае польскую філалогію на філасофскім факультэце.

Першыя свае ўкраінскія вершы Антоніч напісаў у коле львоўскага студэнцтва.

У Львове паэт пачаў актыўна ўлівацца ў грамадска-палітычнае жыццё сталіцы Заходняй Украіны, стаў сябрам гуртка студэнтаў-украіністаў пры Навуковай секцыі Таварыства прыхільнікаў асветы, пачаў заўзята вывучаць нюансы ўкраінскай мовы, цікавячыся не толькі слоўнікамі і падручнікамі, але і творамі паэтаў Савецкай Украіны.

Першы свой верш Антоніч надрукаваў у 1931 годзе ў часопісе «Вогні». Пасля гэтага яго творы з’яўляліся ў шматлікіх перыядычных выданнях. У тым жа 1931 годзе выходзіць першы зборнік паэта «Вітанне жыцця» («Привітання життя»), які і прыцягнуў увагу львоўскай літаратурнай грамадскасці да Антоніча.

Адначасова паэт працаваў над кнігай рэлігійнай паэзіі «Вялікая гармонія» («Велика гармонія»).

У гэты ж час, нягледзячы на актыўную паэтычную дзейнасць, а таксама цяжкі працэс засваення літаратурнай мовы, паэт усё ж знаходзіць час на працу і ў іншых жанрах літаратуры і публіцыстыкі. Ён выступаў з дакладамі пра ўкраінскую і замежную літаратуру, займаўся перакладамі, пісаў рэцэнзіі на старонках прэсы пад псеўданімам Заіл, спрачаўся пра палітычныя і грамадскія справы, друкаваў сатырычныя фельетоны і пародыі, у часопісе «Дажбог» вёў літаратурную хроніку.

Заканчэнне універсітэта ў Антоніча супала з выхадам яго другога зборніка паэзіі «Тры пярсцёнкі» («Три перстені»). Гэтая кніга вывела Антоніча ў першыя шэрагі заходнеўкраінскіх пісьменнікаў. У ёй былі ўжо ўсе мастацкія рысы, філасофскія разгалінаванні, бліскучыя моўныя знаходкі яго паэзіі. Некаторыя крытыкі лічылі «Тры пярсцёнкі» найлепшым зборнікам паэзіі Антоніча, а нехта нават трактаваў паэта як аўтара адной кнігі.

Пасля заканчэння універсітэта ў 1933 годзе Антоніч заняўся літаратурнай дзейнасцю, з якой і жыў.

За перыяд з 1934 па 1937 гады Антоніч напісаў яшчэ тры кнігі, але толькі адна з іх, «Кніга Льва» («Книга Лева»), выйшла пры яго жыцці — у 1936 годзе. Дзве іншыя — «Зялёнае евангелле» («Зелена євангелія») і «Ратацыі» («Ротації») — пасмяротныя выданні, датаваныя 1938 годам.

Памёр Антоніч на дваццаць восьмым годзе жыцця. Запаленне сляпой кішкі прывяло да вельмі цяжкага запалення лёгкіх, якое дактары перамаглі. Але ліхаманкі і доўгага напружання не вытрымала слабое сэрца.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Помнік на магіле Багдана-Ігара Антоніча. Скульптар Т.Брыж

Лірыка Антоніча (зборнікі «Вітанне жыцця», 1931; «Тры пярсцёнкі», 1934; «Кніга Льва», 1936; «Зялёнае Евангелле» і «Ратацыі», 1938) адметная філасафічнасцю, своеасаблівым касмічна-планетарным светаўспрыманнем, манументальнай вобразнасцю, арыгінальнай метрыкай і метафарычнасцю.

Узаемаадносіны чалавека і прыроды, сутнасць жыцця — лейтматыў яго паэзіі.

Аўтар лібрэта оперы «Добруш», незакочанага рамана «На тым беразе», артыкулаў па эстэтыцы.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Паэтычныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Прывітанне жыцця: кніга вершаў. Львоў, 1931;
  • Вялікая гармонія (зборнік друкаваў у 1932-33 гг. у перыёдыцы; цалкам надрукаваны у 1967  г.)
  • Тры пярсцёнка: паэмы і лірыка. Львоў, 1934;
  • Кніга Льва. Львоў, 1936;
  • Зялёная Евангелля. Пасмяротнае выданне. Львоў, 1938 г.;
  • Ратацыі. Пасмяротнае выданне. Львоў, 1938 г.;
  • Шэраг вершаў па-за зборнікамі;
  • Лібрэта да оперы «Доўбуш» (у двух рэдакцыях)
  • Паэтычныя пераклады (Ашыль Мільен, Уладзіслаў Бэлза, Яраслаў Врхліцкі, Густаў Фальке, Райнер Марыя Рыльке).

Празаічныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • На другім беразе (няскончаны раман);
  • Палітык (сатырычны гратэск)
  • Тры мандаліны (навела)
  • Асобныя творы ў фрагментах.

Літаратурна-крытычныя артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Нацыянальнае мастацтва
  • Між зместам і формай
  • Палажэнне паэта
  • Як разумець паэзію
  • Сто чырвонцаў вар’яцтва

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову вершы пераклалі Мікола Аляхновіч[5], Алена Пятровіч[6][7], Кацярына Маціеўская, Марыя Мартысевіч[8], Эдуард Акулін, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Сяргей Панізнік, Вячаслаў Рагойша[9], Вера Бурлак, Георгій Ліхтаровіч[10].

  • Зялёнае Евангелле: паэзія: пераклад з украінскай мовы / Багдан-Ігар Антоныч. — Львів : Каменяр, 2011. — 174 с. — (Бібліятэка славянскіх літаратур).
  • Вершы / Багдан Ігар Антоныч. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2022. — 98 с. — (Серыя «Паэты планеты»).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bohdan-Ihor Antonytsch // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 http://www.encyclopediaofukraine.com/pages/A/N/AntonychBohdanIhor.htm Праверана 3 кастрычніка 2021.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119045362 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 кастрычніка 2021.
  4. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 3 кастрычніка 2021.
  5. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  6. І неба падае на хаты...
  7. Элегія пра персцень песні
  8. Аўтабіяграфія
  9. Наталля Якавенка. NOSCE TE IPSUM (спазнай самога сябе). Саюз беларускіх пісьменнікаў (10 мая 2012). Праверана 16 лістапада 2022.
  10. Вершы / Багдан Ігар Антоныч. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2022. — 98 с. — (Серыя «Паэты планеты»).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]