Філ Фодэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Філ Фодэн
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 28 мая 2000(2000-05-28)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Англія
Рост 171 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Манчэстэр Сіці
Нумар 47
Маладзёжныя клубы
2009—2017 Англія Манчэстэр Сіці
Клубная кар’ера[* 1]
2017— Англія Манчэстэр Сіці 104 (26)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015—2016 Англія Англія (да 16) 8 (2)
2016—2017 Англія Англія (да 17) 23 (13)
2017—2018 Англія Англія (да 18) 2 (1)
2018 Англія Англія (да 19) 3 (1)
2018—2019 Англія Англія (да 21) 15 (4)
2020— Англія Англія 17 (2)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Еўропа 2020
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 верасня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 верасня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філ Фодэн (англ.: Phil Foden; нар. 29 мая 2000) — англійскі футбаліст, нападнік клуба «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Англіі. Фодэн уварваўся ў прафесійны футбол у 2017 годзе, калі ён здабыў узнагароду «Залаты мяч» на Кубку свету да 17 гадоў пасля паспяховага выступу англійскай зборнай. У гэтым жа годзе футбаліст дэбютаваў у складзе «Манчэстэр Сіці», а ў снежні быў прызнаны BBC самым таленавітым маладым спартсменам года.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўшыся ў Стокпарце, частцы Вялікага Манчэстэра, Фодэн быў заўзятарам «Манчэстэр Сіці» з дзяцінства[3]. Да моладзевай акадэміі клуба далучыўся ва ўзросце чатырох гадоў. Ігрок атрымаў адукацыю ў прыватным каледжы Святога Беды, а плату за навучанне ўносіў «Манчэстэр Сіці»[4][5]. 6 снежня 2016 года галоўны трэнер Пеп Гвардыёла ўключыў Фодэна ў склад матча групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Сэлтыка», аднак ігрок так і застаўся на лаўцы запасных[6].

Перад сезонам 2017/18 Фодэн выправіўся з клубам у перадсезоны тур у ЗША. Пасля некалькіх з’яўленняў на лаўцы запасных у пачатку сезона 2017/18, Фодэн дэбютаваў у «Манчэстэр Сіці» 21 лістапада 2017 года ў гульні Лігі чэмпіёнаў супраць «Феенорда», выйшаўшы на 75-й хвіліне замест Яя Турэ. Фодэн выйшаў на пляцоўку замест Серхіа Агуэра ў фінале Кубка футбольнай лігі 25 лютага 2018 года, дапамогшы «Сіці» перайграць «Арсенал» на стадыёне «Уэмблі» з лікам 3:0[7]. 13 мая ён стаў самым маладым іграком у гісторыі, які атрымаў медаль пераможцаў Прэм’ер-лігі[8]. Гэтае дасягненне было дададзенае ў кнігу рэкордаў Гінэса ў выданні 2020 года[9]. Свой першы мяч у складзе «гараджан» Фодэн забіў на хатнім стадыёне «Этыхад» у пераможным матчы супраць «Ротэрэм Юнайтэд» у розыгрышу Кубка Англіі 6 студзеня 2019 года[10]. Рушыў за гэтым гол Фодэна ў розыгрышы Прэм’ер-лігі 20 красавіка 2019 года, калі паўабаронца адправіў у браму «Тотэнхэм Хотспур» адзіны мяч у матчы. Паводле вынікаў сезона «Манчэстэр Сіці» здабыў усе магчымыя ўзнагароды, поруч з гэтым Фодэн стаў гуляць усё больш важкую ролю ў клубе[11]. У наступным сезоне Фодэн забяспечыў сабе месца ў асноўным складзе, не зважаючы на тое, што сезон быў перарваны праз пандэмію COVID-19, якая ахапіла не толькі Вялікабрытанію, але і ўвесь свет.

У новым сезоне 2020/21 Фодэн распачаў лік галоў на сваім рахунку 21 верасня 2020 года ў матчы супраць «Вулверхэмптан Уондэрэрс», зрабіўшы ўнёсак у перамогу клуба з лікам 3:1. Свой другі гол у сезоне англійскага першынства футбаліст забіў 24 кастрычніка 2020 года ў сустрэчы супраць «Вест Хэм Юнайтэд», якая скончылася ўнічыю з лікам 1:1 на лонданскім стадыёне. Першым голам Фодэн адзначыўся і ў Лізе чэмпіёнаў, адправіўшы мяч у браму грэчаскага «Алімпіякоса». 7 лютага 2021 года ігрок забіў гол і адзначыўся асістэнцкім пунктам у гасцявым матчы супраць «Ліверпула», разграміўшы «чырвоных» з лікам 4:1, што стала першай перамогай яго дружыны на «Энфілдзе» з 2003 года[12]. «Манчэстэр Сіці», дзякуючы ў тым ліку намаганням Фодэна, здолеў выйсці ў фінал Лігі чэмпіёнаў, але «гараджаня» саступілі ад «Чэлсі» з лікам 0:1. Тым не менш, ігрок быў уключаны ў склад сімвалічнай зборнай Лігі чэмпіёнаў. Акрамя таго, клуб вярнуў сабе тытул чэмпіёна Англіі.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Фодэн быў важнай часткай юнацкіх і моладзевых зборных Англіі. 25 жніўня 2020 года гадоўны трэнер асноўнай зборнай Гарэт Саўтгейт упершыню выклікаў Фодэна ў склад нацыянальнай зборнай[13]. Міжнародны дэбют маладога іграка адбыўся ў матчы супраць зборнай Ісландыі 5 верасня 2020 года ў розыгрышу Лігі нацый. Матч скончыўся перамогай англічанін з лікам 1:0.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Манчэстэр Сіці»:

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]