Мівок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мівок
(Miwuk, Miwik)
Tikhanov - Everyday scene at Rumiantsev Bay (1818).jpg
Малюнак 1818 г.
Агульная колькасць 3500 (2010 г.)
Рэгіёны пражывання Каліфорнія
Мова мівок
Рэлігія татэмізм, шаманізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы олані

Мівок (саманазва: Miwuk, Miwik) — група малых індзейскіх народаў у Каліфорніі (ЗША). Агульная колькасць (2010 г.) - 3 500 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Большасць даследчыкаў атаесамляюць мівок з нашчадкамі найбольш старажытных перасяленцаў на тэрыторыю Каліфорніі. Да прыходу еўрапейцаў адзіны этнічны масіў мівок быў разбураны іншымі індзейскімі народамі. Вылучаюць некалькі груп мівок, фактычна ізаляваных адна ад іншай:

Яны не мелі адзіных палітычных аб'яднанняў.

Лічыцца, што першы кантакт берагавых мівок з еўрапейцамі адбыўся ў 1579 г., калі да берагоў Каліфорніі прыбыў карабель Фрэнсіса Дрэйка, але значных наступстваў ён не меў. Сітуацыя змянілася з 1783 г. Іспанскія каланіяльныя ўлады падтрымалі пабудову сеткі рэлігійных місій для індзейцаў. Місіянеры знаёмілі тубыльцаў з сучаснымі формамі гаспадаркі і дасягненнямі цывілізацыі, аднак адваротным бокам іх дзейнасці сталі эпідэміі хвароб, прынесеных еўрапейскімі перасяленцамі. Мівок моцна пацярпелі ад адзёру, малярыі і воспы. Горныя мівок заставаліся адносна ізаляванымі ад уплыву місіянераў. У 1830-я гг. разам з ёкутамі яны рабілі напады на мексіканскія жывёлагадоўчыя гаспадаркі для здабычы коняў.

У 1848 г. у Каліфорніі пачалася залатая ліхаманка. Яна суправаджалася з'яўленнем вялікай колькасці перасяленцаў з ЗША, самавольным захопам імі індзейскіх зямель, з'яўленнем буйных гарадоў. У 1850 г. Каліфорнія стала штатам ЗША. Пранікненне перасяленцаў адмоўна паўплывала на лёс мівок. Альфрэд Льюіс Кробер лічыў, што да канца XVIII ст. колькасць мівок была каля 11 000 чалавек. У 1910 г. яна скарацілася да 671 чалавека. Мівок былі пераселены ў розныя рэзервацыі, але захоўваюць самастойную тоеснасць ад іншых пераселеных плямён.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Хаціна

Галоўнымі заняткамі мівок здаўна былі збіральніцтва, рыбалоўства і паляванне. Аснову харчу складалі жалуды. Іх апрацоўвалі шчолачамі і здрабнялі ў муку. Таксама збіралі бабовыя, малюскі, арэхі і г. д. Хаця лічыцца, што мівок не ведалі земляробства, яны вырошчвалі тытунь, што ўжывалі падчас рытуалаў.

Прыморскія мівок палявалі на ластаногіх, здабывалі марскую рыбу. Мівок унутраных раёнаў Каліфорніі лавілі рыбу сезонна. Асабліва важнымі для іх былі прахадныя рыбы. Яны палявалі на аленяў, трусоў, птушак. Для плавання па вадзе выкарыстоўвалі плыты. Распаўсюджаная зброядзіды, нажы, лукі, стрэлы, булавы і інш.

Летняя вопратка мівок плялася з кары і травы. Мужчыны і жанчыны насілі насцегнавыя перавязі, што затулялі ніжнюю частку цела спераду і ззаду. Жанчыны мелі падабенства фартухаў, каб затуляць грудзі. Узімку карысталіся футрам. У якасці галаўнога ўбора ўжывалі доўгія стужкі, што рабілі з птушынага пер'я, прымацоўвалі пярэдняй часткай да лба і чаплялі за спіну. Мужчыны і жанчыны ўпрыгожвалі сябе завушніцамі і насавымі праколкамі, размаўлёўвалі фарбамі і татуявалі цела.

Паселішчы ўмяшчалі ад 100 да 500 чалавек. Мівок ладзілі лёгкія канічныя хаціны, складзеныя з жэрдак і крытыя хвоёвай карою. Зімовыя хаціны ўкапвалі ў зямлю. Такія жытлы былі асабліва характэрны для насельнікаў узбярэжжа. Ва ўнутраных раёнах канічныя хаціны ўзводзілі з пліт, што вырабляліся з калючага хмызняку, або пучкоў травы. Знутры памяшчалі агмень. Падлогу высцілалі ігліцай. Для супольных паседжанняў і святаў стваралі доўгія зборныя хаціны.

На чале паселішча стаяў правадыр, улада якога перадавалася па спадчыне. Ён меў некалькі памагатых, кожны з якіх выконваў вызначаную ролю. Існаваў звычай абавязкова дзяліцца з правадыром вынікамі палявання. Звычайна яго сям'я была найбольш заможнай у паселішчы.

Фальклор захаваўся фрагментарна — некаторыя міфы, дзіцячыя, любоўныя, паляўнічыя і ваенныя песні і г. д. Танцы мелі рытуальны характар. Музычныя інструменты: бразготкі, барабаны, свістулькі, флейты.

Мовы[правіць | правіць зыходнік]

Мівок размаўлялі на некалькіх мовах, якія аб'ядноўваюць так званай утыйскай сям'ёй моў. У сваю чаргу, некаторыя даследчыкі прапануюць злучыць яе з ёкуцкімі мовамі. У нашы дні большасць вядомых моў мівок мёртвыя. Захаваліся толькі цэнтральная і паўднёвая горныя мовы, але і яны знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Да распаўсюджвання хрысціянства мівок падзяляліся на 2 татэмныя супольнасці зямлі і неба. Жывёлы лічыліся продкамі людзей. Асаблівую ролю ў міфалогіі адыгрываў каёт, што разглядаўся як стваральнік сусвету. Рэлігійныя цырымоніі ўзначальвалі шаманы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]