Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржавы-ўдзельніцы вылучаныя цёмна-зялёным. Светла-зялёным — падпісалі, але пакуль не ратыфікавалі. Аранжавы — выказалі жаданне выйсці.

Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах — пакт Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, заснаваны на Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Прыняты 16 снежня 1966 года, уступіў у сілу 23 сакавіка 1976 года. З’яўляецца міжнароднай дамовай і мае абавязковую сілу для 172 дзяржаў-удзельніц, станам на жнівень 2017 года[1]. Акрамя дзяржаў-удзельніц, пакт падпісаны яшчэ 7 краінамі[2]. Дакумент абавязвае паважаць грамадзянскія і палітычныя правы людзей, уключаючы права на жыццё, свабоду рэлігіі, свабоду слова, свабоду сходаў, выбарчыя правы, правы на належную прававую працэдуру, справядлівае судовае разбіральніцтва і гэтак далей[3]. Нагляд за выкананнем пакта ажыццяўляе Камітэт па правах чалавека ААН.

У змесце дакумента ўтрымліваюцца наступныя аспекты:

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. OHCHR Dashboard. — «Status of ratification»  Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2019. Праверана 5 красавіка 2019.
  2. Сведения о подписании и вступлении в силу Пакта Архівавана 13 снежня 2020. (англ.)
  3. International Covenant on Civil and Political Rights Архівавана 12 мая 2020. // Office of the United Nations High Commissioner of Human Rights