Міжпазванковая грыжа
Міжпазванковая грыжа | |
---|---|
![]() МРТ-выява міжпазванковай грыжы ў сегменце L4—L5. | |
МКХ-10 | M51.2 |
МКХ-9 | 722.0-722.2 |
OMIM | 603932 |
DiseasesDB | 6861 |
MedlinePlus | 000442 |
eMedicine | orthoped/138 radio/219 |
MeSH | D007405 |
![]() |

Міжпазванковая грыжа — разрыў храстковага кольца вакол міжпазванковага дыска ў выніку ссыхання, што выклікае выпінанне студзяністага ядра дыска ў спіннамазгавы канал у сувязі з празмернай нагрузкай. Найчасцей паражае паяснічны аддзел пазваночніка[1].
Папярэджанне
[правіць | правіць зыходнік]Хваробу прадухіляе ўжыццё багатай на кальцый і магній ежы (арэхі, бабы, гарох, капуста, малако, марская рыба, морапрадукты, насенне сланечніка, хлеб з мукі грубага памолу і шпінат). Для сілкавання міжпазванковых дыскаў вітамінамі карысна ўжываць вінаград, гарбузы, грушы, клубніцы, маліну, салату, сачавіцу, соевы ёгурт, тапінамбур (земляная груша), лясныя арэхі і яблыкі. Варта ўстрымлівацца ад пераядання, палення, ужывання вострых страваў і алкаголю. Таксама карысна ўводзіць у харчаванне сухафрукты (курага, разынкі, урук і чарнасліў), мёд, пятрушку, шчаўе і плады шыпшыны[1].
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Узнікненню хваробы спрыяе астэахандроз і скрыўленне пазваночніка, празмерная нагрузка на пазваночнік, парушэнне абмену рэчываў, няўстойлівае харчаванне, рыўковыя рухі, ушыб спіны, працяглае сядзенне і пераахаладжэнне[1].
Праявы
[правіць | правіць зыходнік]Хвароба выяўляецца праз боль у паясніцы і назе, што ўзмацняецца пры згінанні, сядзенні, натужванні, кашлі і чханні. Боль слабее пры ляжанні на здаровым баку, сагнуўшы хворую нагу ў каленным і тазасцегнавым суставах. Немач суправаджаецца слабасцю і адчуваннем здранцвення ў назе, а таксама ацёкам на месцы запалення заціснутага нерва[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Вольга Кулінковіч. Дыскі рвуцца ад нагрузкі // Звязда : газета. — 19 ліпеня 2011. — № 134 (26998). — С. 6. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міжпазванковая грыжа