Мікалай Аляксеевіч Рыжанкоў
Мікалай Аляксеевіч Рыжанкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1932 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 8 снежня 1994 (62 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Вучоба | |
Узнагароды |
Мікалай Аляксеевіч Рыжанкоў (14 сакавіка 1932, в. Гладкава, Чавускі раён — 8 снежня 1994) — беларускі скульптар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля школы паступіў у Леніградскае Вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай, якое скончыў у 1960 г.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1960 г. Член БСМ з 1966 г. Працаваў у манументальнай і станкавай скульптуры. Асноўная тэма творчасці — гераічная гісторыя беларускага народа. Творы вызначаюцца свабоднай, але стрыманай мадэліроўкай формаў, разнастайнасцю вобразна-пластычных сродкаў. Сярод манументальных работ — помнікі ў гонар перамогі рускіх войскаў у 1812 г. на р. Бярэзіне пад Барысавам, Герою Савецкага Саюза Л. М. Даватару ў в. Хоціна Бешанковіцкага раёна, партызану М. Гойшыку ля в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна, манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі, Жодзіна, помнік М. Горкаму ў аднаймённым парку ў Мінску, помнік-бюст Герою Савецкага Саюза і Герою Сацыялістычнай Працы К. П. Арлоўскаму ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна. Аўтар станкавых кампазіцый «Вайна 1812 г.», «Партызаны», «Дзеці»; рэльефаў «Шлях героя», «Навекі разам», двойчы Героя Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскага і інш.
Стварыў шэраг памятных медалёў.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рыжанкоў Мiкалай Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 492. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
- Рыжанкоў Мiкалай Аляксеевіч // Беларускі Саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998. — С. 462.
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Чавускім раёне
- Памерлі 8 снежня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары Беларусі
- Скульптары XX стагоддзя