Мікалай Львовіч Нагнібяда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Нагнібяда
Микола Нагнибіда
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Мікола Львовіч Нагнібяда
Дата нараджэння: 7 (20) верасня 1911
Месца нараджэння:
Дата смерці: 16 верасня 1985(1985-09-16) (74 гады)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці:
Кірунак: сацыялістычны рэалізм
Жанр: верш, паэма
Валодае мовамі: украінская мова і руская
Дэбют: «Дняпроўская вясна» (1932)
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі:
Сталінская прэмія — 1952
Узнагароды:
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «За працоўную доблесць»

Міко́ла Льво́віч Нагнібяда́ (укр.: Микола Львович Нагнибіда; 7 верасня (20 верасня) 1911, Папоўка, Екацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя — 16 верасня 1985, Кіеў, УССР, СССР) — украінскі савецкі паэт, перакладчык. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1952), Заслужаны работнік культуры Беларусі (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Папоўка (цяпер Смірнавое Куйбышаўскага раёна Запарожскай вобласці Украіны) ў сям'і фельчара. Скончыў сямігодку і ФЗВ.

У 1929—1931 працаваў слесарам Харкаўскага велазавода, пасля на новабудоўлях «Днепрагэса». Навучаўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі (Харкаў).

Служыў на Чарнаморскім флоце. Удзельнік Другой сусветнай вайны ў складзе Чырвонай арміі. Журналіст газетаў «Ленінська зміна», «Харьковский паровозник», «Коммунист». У 1942—1947 гадах працаваў на радыёвяшчальнай станцыі імя Тараса Шаўчэнкі ў Саратаве, загадваў сектарам друкаванай прапаганды ЦК ЛКСМУ, быў сакратаром рэдакцыі «Молодь України», сакратаром рдакцыі часопісу «Дніпро».

У 1946 годзе скончыў Кіеўскі педагагічны інстытут імя Горкага. Жыў у Кіеве. Памёр 16 верасня 1985 года. Пахаваны на Байкавых могілках.

У роднай вёсцы паэта дзейнічае яго музей.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вершы пачаў пісаць на новабудоўлях «Днепрагэса». Да пачатку Другой сусветнай вайны выйшлі зборнікі вершаў «Дняпроўская вясна» (1932), «Зерне» (1933), «Днепраград» (1937). Пасля да 1984 года пабачыў свет яшчэ 21 зборнік вершаў, паэм, балад. Аднак у гісторыю літаратуры ўвайшоў не арыгінальнаю, а перакладніцкаю творчасцю. Нагнібяда — адзін з найвыбітнейшых і найпладавіцейшых перакладчыкаў беларускай паэзіі, уганараваны званнем заслужанага дзеяча культуры Беларусі (1974).

Адзін з нешматлікіх перакладчыкаў славацкага паэта Людавіта Штура.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Українська літературна енциклопедія. — К., 1995. — Т. 3. — С. 444.
  • Шевченківські лауреати. 1962–2007: Енциклопедичний довідник / Автор-упор. М. Г. Лабінський; вступ. слова І. М. Дзюба, Р. М. Лубківський. — 2-ге вид., змін. і доп.. — К.: Криниця, 2007. — С. 413—414. — 768 с. — ISBN 978-966-7575-81-6.