Міхал Андрасюк
Міхал Андрасюк | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 2 снежня 1959 (60 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Альма-матар: | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | пісьменнік, журналіст |
Мова твораў: | беларуская |
Міхал (Міхась, Міхаіл) Андрасюк (2 снежня 1959, Гайнаўка, Польшча) — пісьменнік, журналіст, актыўны дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Дзяцінства прайшло ў в. Войнаўка Дубіцкай гміны на Беласточчыне. Скончыў у 1978 годзе беларускі ліцэй у Гайнаўцы, працаваў настаўнікам і каменячосам, затым журналістам беластоцкай рэдакцыі Радыё «Рацыя». Па снежань 2010 года шэф антэны Радыё «Рацыя», вядучы тэлеканала «Белсат». Жыве ў Гайнаўцы.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў у «Ніве» (1979) вершамі. Аўтар зборніка апавяданняў «Фірма» (Беласток, 2000), дзе яскрава засведчыў разлад, народжаны дзевяностымі. У кнізе «Мясцовая гравітацыя» паказаў жыццё польскай правінцыі на польска-беларускім памежжы, яна пра маленькіх людзей са сваімі звычкамі, дзівакаватымі норавамі, смешнымі надзеямі. У 2006 годзе з’яўляецца аповесць «Белы конь», пабудаваная як зборнік апавяданняў, якія разам складаюцца ў гарманічную карціну свету — праз гісторыі продкаў, летапіс сям’і. Працягам стала кніга мастацкай прозы «Поўня» (Беласток, 2018), дзе сямейны летапіс перапісаны на ўзроўні метафарычным[1], кніга была адзначана за міфапаэтычную традыцыю[2].
Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Лаўрэат 2-й прэміі імя Ежы Гедройца ў 2019 годзе за кнігу «Поўня».
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфічныя даведкі // Панароўе. Анталогія апавядання / Уклад. Г. Валкавыцкі, Бібліятэка БЛА «Белавежа». — Беласток, 2003. — 162 с.