Франц Іванавіч Сіўко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Франц Іванавіч Сіўко
Франц СивкоФранц Сіўко
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 3 мая 1953(1953-05-03) (66 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: публіцыст, пісьменнік, журналіст
Валодае мовамі: беларуская
Узнагароды:


Франц Іванавіч Сіўко (3 мая 1953, в. Вята, Мёрскі раён) — беларускі празаік, публіцыст. Лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес» (2015).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Міжрэчанскай пачатковай і Павяцкай сярэдняй школах. Вышэйшую адукацыю атрымаў на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта (1975).

3 1975 па 1980 год выкладаў рускую мову і літаратуру, этыку, быў арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай працы ў сярэдняй школе № 2 г. Верхнядзвінска. У 1980 годзе пераехаў на сталае жыццё ў Віцебск. Настаўнічаў у сярэдніх школах № 29, 30, 12, працаваў намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, у Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі, у рэдакцыі газеты «Віцебскі рабочы». 3 1993 па 2010 год выкладаў беларускую мову ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Пасля незаключэння ў 2010 годзе адміністрацыяй ВНУ кантракта на далейшую выкладчыцкую дзейнасць працаваў карэктарам у выдавецтве. Уласны карэспандэнт каталіцкага часопіса «Аve Maria» па Віцебскай вобласці. Цягам шэрагу гадоў з'яўляўся сябрам рады Таварыства беларускай мовы Віцебшчыны.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года, Беларускага ПЭН-цэнтра. З 1999 па 2009 год — старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сталую літаратурную працу пачаў у 1983 годзе. Аўтар кніг прозы «3 чым прыйдзеш» (1991), «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў»(1997), «Удог» (2001), «Ягня ахвярнае» (2003), «Асіметрыя» (2005), «Дзень Бубна» (2008), «Выспы» (2011), «Эдэм» (2014), «Плебейскія гульні» (2015), кніжкі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту «Бялячык» (2003). Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Дзвіна» (1992, 2000), «Карані» (1994), «Край» (1997), шматлікіх літаратурна-мастацкіх публікацый у штотыднёвіках «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Полымя», «Беларусь», «Нёман», «ARCHE», канфесійных выданнях «Наша вера», «Ave Maria», публіцыстычных артыкулаў па праблемах сучаснага жыцця, у прыватнасці, моўнай сітуацыі ў краіне, захавання духоўнай спадчыны і інш. Перакладаўся на асецінскую, балгарскую, рускую мовы.

У творчасці закранае маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, даследуе асаблівасці ментальнасці беларускага грамадства на пераломных гістарычных этапах у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей. Аддае перавагу жанрам прыпавесці і кароткіх запісаў-эсэ.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат рэгіянальнай літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча.
  • Лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес» (2015)

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «З чым прыйдзеш» (1991)
  • «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў» (1997)
  • «Удог» (2001)
  • «Ягня ахвярнае» (2003)
  • «Бялячык» (2003)
  • «Асіметрыя» (2005)
  • «Дзень бубна» (2008)
  • «Выспы» (2011)
  • «Эдэм» (2014)
  • «Плебейскія гульні» (2015)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сіўко Франц // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 14. — С. 425.
  • Сіўко Франц // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. І. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 77-79.
  • Марціновіч А. Кавальчук у ролі … Шэрлака Холмса / А. Марціновіч // Полымя. — 1998. — № 4. — С. 305—309. — Рэц. на кн. Ф. Сіўко «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў».
  • Марціновіч А. Удог — увасабленне бяспамяцтва / А. Марціновіч // Полымя. — 2002. — № 3 −4. — С. 271—276. — Рэц. на кн. Ф. Сіўко «Удог».
  • Штэйнер І. Добры дзень, Франц Іванавіч / І. Штэйнер // ЛІМ. — 2002. — 22 сак. — Рэц. на кн. Ф. Сіўко «Удог».
  • Панізнік С. З-пад паўночнай Ніягары / С. Панізнік // Голас Радзімы. — 2003. — 22 тр.
  • Андрэйчанка Т. Дрэва, падобнае на Беларусь / Т. Андрэйчанка // ЛІМ. — 2003. — 28 ліст.
  • Бароўка В. Франц Сіўко / у зб. «Літаратурныя постаці Віцебшчыны: гісторыя і сучаснасць». — Віцебск: УА «ВДУ імя П. М. Машэрава». — 2008. — С. 126—144.
  • Галубовіч Л. Што пасееш — тое пажнеш / Л. Галубовіч // ЛІМ. — 2006. — 6 студз.
  • Штэйнер І. Сіметрыя пошукаў і знаходак / І. Штэйнер // ЛІМ. — 2006. — 6 студз.
  • Шынкарэнка В. Сіўко: прыняцце і пераадоленне межаў / У зб. «Нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах». — Гомель. — 2007. — Т.2. — С. 170—174.
  • Бубнач Б. Каханне падчас бубні / Б. Бубнач // Витебский проспект. — 2008. — 22 тр.
  • Чарнякевіч, Ц. Сны аб Беларусі / Ц. Чарнякевіч // ЛІМ. — 2008. — 21 ліст.
  • Кісліцына Г. Чалавек постмадэрну ў сучаснай беларускай літаратуры / Г. Кісліцына. — Мн.: Права і эканоміка, 2010. — С. 109—118.
  • Штэйнер І. Добры дзень, Франц Іванавіч! (маральны імператыў творчасці Ф. Сіўко) / у кн. «Bis repetite placent». — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. — С. 143—156.