Алена Валер’еўна Брава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алена Валер’еўна Брава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 18 жніўня 1966(1966-08-18) (52 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменніца, журналіст

Алена Валер’еўна Брава (нар. 18 жніўня 1966, Барысаў) — беларуская журналістка, празаік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Барысаве ў сям’і служачых. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ, пасля чаго з’ехала з мужам-кубінцам і дачкой на Кубу. Пасля вяртання працавала ў барысаўскай раённай газеце «Адзінства».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У школьныя гады пачала пісаць вершы, імі і дэбютавала ў 1982 годзе на старонках барысаўскай раённай газеты. Юнацкія вершы пазней былі аб’яднаныя ў паэтычны зборнік «На глыбіні каранёў» (2002). Першы празаічны твор, аповесць «Бязлітасны мой воін», надрукавана ў 2001 годзе ў часопісе «Крыніца». Уражанні ад жыцця на сацыялістычнай Кубе Фідэля Кастра ляглі ў аснову аповесці «Каменданцкі час для ластавак», якая прынесла пісьменніцы вядомасць і ўвайшла ў аднайменны зборнік прозы («Мастацкая літаратура», серыя «Дэбют», 2004). Аўтар апавяданняў «Тапіць дзяўчатак тут дазволена», «Змяя, пакрытая пёрамі птушкі Сонца», «Ясным ранкам у Абель Сантамарыя», «Эфект прысутнасці», «Сон піянеркі», «Крупнік для музы», аповесцяў «Імя ценю — святло», «Рай даўно перанаселены», «Дараванне» (2013)[2], рамана «Менада і яе сатыры», якія склалі кнігі прозы «Рай даўно перанаселены» («Галіяфы», серыя «Другі фронт мастацтваў», 2012), «Дараванне/Прощение/Vergebung» («Звязда», 2013).

Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2004) за кнігу «Каменданцкі час для ластавак». Лаўрэат міжнароднай літаратурнай прэміі «Silver Bullet»(«Сярэбраная куля», 2013) выдавецтва «Franc-Tireur USA» (ЗША) за кнігі «Каханне ў ценю казармаў Манкада», «Менада і яе сатыры», «Спектакль у чорным тэатры», якія выйшлі ў гэтым выдавецтве ў 2012—2013 гадах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]