Міхаіл Антонавіч Казінец

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Міхаіл Казінец)
Перайсці да: рух, знайсці
Міхаіл Антонавіч Казінец
Дата нараджэння

18 мая 1938(1938-05-18) (79 гадоў)

Месца нараджэння

в. Цынцавічы, Вілейскі раён

Краіна

Сцяг Беларусі Беларусь

Прафесіі

дырыжор, хормайстар

Узнагароды
Ордэн Дружбы народаў, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Medal of Francis Skorina rib.png

Міхаі́л Анто́навіч Казіне́ц (нар. 18 мая 1938, вёска Цынцавічы, цяпер Вілейскі раён Мінскай вобл.) — беларускі дырыжор, педагог. Народны артыст Беларусі (1987).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую акадэмію музыкі па класах баяна (1965, клас В. В. Катаева) і оперна-сімфанічнага дырыжыравання (1973). З 1966 года выкладае ў ёй (з 1985 па 2005 — рэктар, з 1990-га — прафесар). Дырыжор (з 1972), мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча (з 1975).

Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам М. Казінца ўпершыню выканаў многія творы беларускіх кампазітараў. У рабоце з аркестрам вялікую ўвагу аддае пытанням строю, збалансаванасці гучання розных аркестравых груп, нюансіроўцы, тэмбравай маляўнічасці. М. Казінец — першы інтэрпрэтатар многіх твораў беларускай музыкі, у т.л. кантаты для хору, салістаў і народнага аркестра «Родныя песні» Ю. Семянякі, Канцэрта для фартэпіяна і народнага аркестра Г. Вагнера, «Святочнай паэмы» і «Юбілейнай уверцюры» Я. Глебава, 2-га канцэрта для цымбалаў і аркестра і Рапсодыі для двух цымбалаў і аркестра Дз. Смольскага, Сімфаньеты і уверцюры «Беларускія вячоркі» К. Цесакова, Канцэрта для аркестра народных інструментаў В. Іванова, фрэскі-карціны «Зямля бацькоў» і ўверцюры «Свята ўраджаю» В. Войціка, сімфоніі «Памяць Зямлі», музычнай карціны «На Купалле», канцэрціна «Народныя гульні», апрацовак народных мелодый «Бульба», «Крыжачок», «Саўка ды Грышка» А. Мдывані і інш.

М. Казінец — мастацкі кіраўнік сімфанічнага аркестра Акадэміі музыкі «Маладая Беларусь», старшыня Міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік», мастацкі кіраўнік фестывалю «Беларусь — мая песня».

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 218 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Памяць. Вілейскі раён. // Казінец Міхаіл Антонавіч — Мн.: БелТА., 2003. — С. 579-580. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0.