Нарачанская група азёр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Возера Нарач

Нарачанская група азёр, у Мядзельскім раёне, у басейне р. Нарач. Уключае 4 вялікіх возера: Нарач, Мястра, Баторына, Белае (Бледнае), якія злучаны паміж сабой кароткімі пратокамі (за выключэннем бяссцёкавага Белага возера) і маюць агульны сцёк у р. Нарач, а таксама 10 малых азёр, большасць якіх знаходзіцца на тэрыторыі гідралагічнага заказніка "Чарэмшыцы".

Агульная плошча Нарачанскіх азёр складае каля 100 км², аб′ём вады - 0,8 км³, плошча вадазбору - 279 км². Фарміраванне азёр звязана з этапамі адступання паазерскага ледавіка, калі вызваленыя ім участкі Нарачана-Вілейскай нізіны запоўніліся расталымі водамі і ўтварыўся азёрны басейн (узровень яго быў на 5—7 м вышэй сучаснага). 10—12 тыс. гадоў таму прыток ледавіковых водаў спыніўся, узровень басейна панізіўся і пачалі фарміравацца сучасныя азёры. Тыповыя прадстаўнікі іхтыяфауны — лешч, шчупак, акунь, плотка, лінь, судак; азёры зарыбляюцца вугром.

Маляўнічасць азёр, хваёвыя лясы па берагах, спрыяльныя кліматычныя ўмовы абумовілі стварэнне вакол азёр буйнога рэкрэацыйнага цэнтра з санаторыямі, дамамі адпачынку, тургасцініцамі, дзіцячымі аздараўленчымі лагерамі. На дзяржаўным узроўні прымаюцца меры па ахове ўнікальнага прыроднага азёрналандшафтнага комплексу.

Галерэя

Літаратура

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.

Шаблон:MinskObl-geo-stub