Нарач (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Нарач)
Нарач
Характарыстыка
Даўжыня 75 км
Басейн 1 650 км²
Расход вады 11,9 м³/с
Вадацёк
Выток Нарач
 • Каардынаты 54°49′07″ пн. ш. 26°49′14″ у. д.HGЯO
Вусце Вілія
 • Каардынаты 54°26′22″ пн. ш. 26°38′58″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Вілія → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Мядзельскі раён, Вілейскі раён
physical
Нарач (рака)
Нарач (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На́рач, Нарача́нка, Нароча — рака ў Мядзельскім і Вілейскім раёнах Беларусі, правы прыток Віліі. Даўжыня 75 км. Вадазбор 1650 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва ракі Нарач (Нарачанка) найімаверней вытворная ад назвы возера Нарач. На гэта паказвае назва возера Nar-akys на тэрыторыі Літвы, адносна недалёка ад Нарачы.

Назва Нарач балцка-літоўскага паходжання, яе ўтвараюць дзве асновы Nar- i Ak-. Дакладна тыя ж асновы ў назве возера Nar-akys, таксама корань Nar- у літоўскіх гідронімах Narantis, Narasa, Nar-upis[1]. На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі корань Nar- у рачной назве Нара на Верхнім Павоччы[2].

Корань Nar- (Ner-) звязаны з літоўскім nerti «ныраць», naras «нырок (у ваду)», далей да індаеўрапейскага *ner- «ныраць, пагружацца; прытулак, логвішча, нара»[3].

Корань Ak- звязаны з лат. aka «калодзеж», літ. aka(s) «палонка ў лёдзе», лат. akata «вір у рацэ; вочка ў балоце; палонка ў лёдзе». Такая семантыка развілася са значэння «вока» (індаеўрапейскае *ok(e)s-)[4]: вока > палонка, калодзеж, бачажына > вада, рака.

У двухасноўных гідронімах тыпу Нарач ці Свіслач[5] ak- займае тую ж другую пазіцыю, якую ў іншых выпадках займаюць балцкае up- / ap- (літ. upė, пруск. ape «рака»)[6] або яцвяжскае -da (ад яцвяжскага *udā «вада, рака»)[7], як у гідронімах Жукопа або Ясельда.

Значэнне назвы Нарач можна перадаць як «Глыбокая вада».

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Панурка, Вузлянка, Спягліца, Груздзеніца, Ганутка.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Зоны адпачынку: Вузлянка

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Выцякае на поўдзень з возера Нарач у Мядзельскім раёне, цячэ ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны, упадае ў Вілію за 1,2 км на паўднёвы захад ад в. Красніца (Вілейскі раён). Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. У міжрэччы Нарачы і Вузлянкі ўтвораны гідралагічны заказнік «Чарэмшыцы».

Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у ніжнім трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км. Пойма двухбаковая, часткова аблесеная, у верхнім і сярэднім цячэнні забалочаная (шырыня 300—600 м), ніжэй в. Нарач перарывістая, вузкая, адкрытая. Азёрнасць 6 % (найбольшыя азёры ў вярхоўі ракі — Нарач, Мястра, Баторына, Бледнае). Рэчышча звілістае, яго шырыня 8—16 м, ад в. Слабада на працягу 5 км каналізаванае. Берагі ў вярхоўі нізкія, забалочаныя, на астатнім працягу стромкія.

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

На працягу паўкіламетра перад вусцем Нарачанкі на яе левым беразе пабудаваны турыстычныя стаянкі.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 223.
  2. В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования 1981. Москва, 1982. С. 36.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 766.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 775—777.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 207.
  6. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 170—171.
  7. K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]