Баторына
Баторына | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 54°50′55″ пн. ш. 26°57′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 165[1] м |
Даўжыня | 3,5 км |
Шырыня | 2,4 км |
Плошча | 6,25 км² |
Аб'ём | 0,01503 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 15 км |
Найбольшая глыбіня | 5,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,4 м |
Салёнасць | 0,22—0,25 ‰ |
Празрыстасць | да 1,5 м |
Плошча вадазбору | 92,4 км² |
Упадаюць | рака Кубля, ручаі, каналы |
Выцякаюць | пратока (Баторынскі ручай) |
![]() |
Бато́рына, Бато́рын — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Нарач, на поўдні ад горада Мядзел, каля вёсак Круці, Азаркі, Шыкавічы. Уваходзіць у Нарачанскую групу азёр.
Плошча паверхні 6,25 км². Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 2,4 км. Аб′ём вады 15,03 млн. м³. Плошча вадазбору 92,4 км². Даўжыня берагавой лініі 15 км.
Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, пераважна разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, асабліва заходні, які зліваецца з забалочанай поймай і пераходзіць у балота. Мелкаводдзе пясчана-ілістае. Надводная расліннасць утварае паласу ад 150 да 300 м. На паўднёвым усходзе невялікія ўчасткі сплавіны. Большая[2] частка дна возера выслана сапрапелем.
Возера слабапраточнае. З′яўляецца водапрыёмнікам балотных водаў (упадаюць 10 меліярацыйных каналаў, рака Кубля). Злучана пратокай (Баторынскі ручай[2]) з возерам Мястра.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, судак, мянтуз, лешч, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)
- ↑ 2,0 2,1 Возера Баторына
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 4. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.(руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 8, 50. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Возера Баторына
- Озеро Баторино // Інфармацыйна-гістарычны партал Мядзельскага раёна (руск.)
- Возера Баторына ў даведніку "Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка "Нарачанскі""