Нацкі сельсавет (Воранаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Нача
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 5 кастрычніка 2007
Насельніцтва
  • 1 224 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

На́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Нача.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 5 кастрычніка 2007 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Доцішскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў: Алякшышкі, Бялюнцы, Гатуўка, Гінэлі, Кудаюнцы, Міцканцы, Мяжанцы, Нача, Некрашунцы, Постаўкі, Пузелі, Сабалюнцы, Салапяцішкі, Сербінішкі, Смільгіні, Тальманты, Шаўры.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.