Новы Іерусалім (гурт)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Новы Іерусалім, гурт)
Jump to navigation Jump to search
Новы Іерусалім
фота
«Новы Іерусалім» у арыгінальным складзе, 2006 год
Жанры

хрысціянскі рок, поп-рок

Гады

1992 — па сённяшні дзень

Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Горад

Мінск

Мова песень

Руская
Англійская
Беларуская
Іўрыт

Лэйблы

Moving Waters Studio
Bill Gaither’s
GN

Склад

Ігар Сарокін
Эльшад Бабаханаў
Аляксандр Манецкі
Аляксандр Патліс

Былыя
ўдзельнікі

Ігар Капылаў
Вадзім Калацэй

Новы Іерусалім — беларускі хрысціянскі музычны гурт.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцяк гурта склаўся з Ігара Капылава і Вадзіма Калацэя ў 1985 годзе, падчас іх вучобы ў Беларускім тэхналагічным інстытуце. Пасля службы ў войску хлопцы разам гралі ў гурце «Кондор», а ў 1990 годзе стварылі гурт «Catty Sark». Праз некаторы час да складу гурта далучыліся Аляксандр Манецкі, Аляксандр Патліс і Эльшад Бабаханаў.

У 1992 годзе ўдзельнікі гурта пазнаёміліся з пастарам маладой мінскай пратэстанцкай супольнасці Веніямінам Брухам і студэнтамі Уладзімірам Сокалам і Сандэем Адэладжа. Гэтая сустрэча падштурхнула музыкаў да заснавання хрысціянскага гурта. Назва «Новый Иерусалим» была прапанавана Канстанцінам Танхілевічам, тагачасным адміністратарам гурта. Назва паходзіць ад апісанага ў Бібліі нябеснага гораду, у якім не будзе войнаў, хваробаў і смутку, дзе будуць уладарыць радасць і любоў. Назва задаволіла ўсіх удзельнікаў і да таго ж адпавядала новым ідэалам.

Першы канцэрт пад назвай «Новый Иерусалим» адбыўся 17 мая 1992 года ў Палацы культуры тонкасуконнага камбіната Мінска. Гэтую дату музыкі і лічаць днём нараджэння гурта. Праз некалькі месяцаў да гурта далучыўся бас-гітарыст Ігар Сарокін.

Першы альбом пад назвай «Бог Святой» быў запісаны ў кастрычніку 1993 года падчас першага амерыканскага турнэ. Вярнуўшыся на Беларусь, «Новый Иерусалим» прыняў удзел у музычным праекце «Рок Айлэнд» на Беларускім тэлебачанні і атрымаў гран-пры праекта[1].

Увесну 1997 года, падчас чацвёртага амерыканскага турнэ, гурт зняў свой першы кліп на песню «Я знаю любовь», які восем тыдняў займаў першае месца ў хіт-парадзе Беларускага тэлебачання. Гэтая песня была прызнанай лепшай песняй года на штогадовым конкурсе «Рок-каранацыя». Толькі за гэты год гурт адыграў болей за 100 канцэртаў у Беларусі, ЗША, Бельгіі, Нідэрландах, Германіі, Украіне, Расіі, Латвіі[1].

У 2001 годзе выйшаў першы англійскамоўны альбом гурта — зборнік лепшых песень з папярэдніх альбомаў. У 2003 годзе выдадзены чарговы англійскамоўны альбом «The Fragments of Heaven», што стаўся перакладам выдадзенага раней альбома «Неба осколки». У гэтым самым годзе зняты кліп на песню «Любовь в ладонях», які паставіў рэкорд па працягласці знаходжання на першым месцы тэлевізійнага хіт-парада, пратрымаўшыся на вяршыні «Скрыжаванняў Еўропы» трыццаць тры тыдні. А песня была прызнаная лепшай песняй года[1].

У канцы года гурт з новай песняй «Мелодия любви» прыняў удзел у адборачным конкурсе фестываля «Еўрабачанне-2005».

У верасні 2006 года гурт пакінуў саліст Аляксандр Патліс, які вырашыў займацца сольнай кар’ерай[2]. У 2007 годзе разам з новым салістам Ігарам Капылавым запісаны альбом «Линии сердца»[3]. У 2008 годзе Ігар Капылаў абвяшчае пра пераезд гурта ва Украіну з прычыны большых магчымасцяў для музычнай дзейнасці[4]. Аднак ужо праз год, 11 чэрвеня 2009 Ігар Капылаў таксама пакінуў гурт[5]. Пасля сыходу вакаліста дзейнасць гурта прыпынілася, быў абвешчаны адкрыты конкурс на новых вакалістаў. Праз некалькі месяцаў з калектыва сыходзіць Вадзім Калацэй.

У 2010 годзе праца гурта адноўлена ў складзе Ігара Сарокіна, Аляксандра Манецкага і Эльшада Бабаханава, апошні стаў новым лідарам калектыва[6]. З сыходам Капылава «Новый Иерусалим» зноў становіцца беларускім гуртом.

2012 год адзначыўся выхадам месіянскага альбома «Хатиква».[7]

У маі 2016 года Аляксандр Патліс вярнуўся у гурт, у гонар чаго быў дадзены канцэрт у Белдзяржфілармоніі.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Бягучы склад[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Вадзім Калацэй — клавішы
  • Ігар Капылаў — гітара, спеў
  • Юрый Рускевіч — гукарэжысёр
  • Павел Малышкін (да 1996) — гукарэжысёр

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1993 — «Бог святой»
  2. 1995 — «Возвращайся домой»
  3. 1997 — «Ну что ты думаешь об этом?»
  4. 1999 — «Новый Иерусалим»
  5. 2001 — «The Best» (англ.)
  6. 2002 — «The Best» (рус.)
  7. 2002 — «Неба осколки»
  8. 2002 — «The Fragments of Heaven» (англ.)
  9. 2004 — «Время благоприятное»
  10. 2005 — «Я подарю тебе»
  11. 2007 — «Линии сердца»[3]
  12. 2012 — «Хатиква»[7]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 История группы (руск.) . «Новы Ерусалім». Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2008. Праверана 25 чэрвеня 2017.
  2. Диана Руткевич Александр Патлис ушел из «Нового Иерусалима» (руск.) . «Беларускія навіны» (27 верасня 2006). Праверана 25 чэрвеня 2017.
  3. 3,0 3,1 Novi Ierusalim (Новый Иерусалим) / Experty.by
  4. «Novi Ierusalim» теперь живет в Киеве / Experty.by
  5. Раскололась легендарная группа «Новый Иерусалим» (руск.) . Тэлепартал хрысціянскіх навінаў «Протестант.ру» (11 чэрвеня 2009). Праверана 25 чэрвеня 2017.
  6. «Новый Иерусалим» возобновляет концертную деятельность (руск.) . InVictory (25 октября 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2012. Праверана 26 жніўня 2012.
  7. 7,0 7,1 «Новый Иерусалим» в Новом свете / www.dallastelegraph.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]