П'ер дэ Ферма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
П'ер дэ Ферма
Pierre de Fermat
Pierre de Fermat.jpg
Дата нараджэння

17 жніўня 1601(1601-08-17)[1][2]

Месца нараджэння

Бамон-дэ-Ламань

Дата смерці

12 студзеня 1665(1665-01-12)[3][2] (63 гады)

Месца смерці

Кастр

Грамадзянства

Сцяг Францыі Францыя

Род дзейнасці

матэматык, суддзя, адвакат

Навуковая сфера

матэматыка

Альма-матар

Стары ўніверсітэт Арлеана[d]

Вядомы як

аўтар Вялікай тэарэмы Ферма

Commons-logo.svg П'ер дэ Ферма на Вікісховішчы

П'ер дэ Ферма (фр.: Pierre de Fermat, 17 жніўня 1601 - 12 студзеня 1665) — французскі матэматык, адзін са стваральнікаў аналітычнай геаметрыі, матэматычнага аналізу, тэорыі імавернасцей і тэорыі лікаў. Па прафесіі юрыст, з 1631 - радца парламента ў Тулузе. Бліскучы паліглот. Найбольш вядомы фармулёўкай Вялікай тэарэмы Ферма.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

П'ер Ферма нарадзіўся 17 жніўня 1601 года ў гасконскім гарадку Бамон-дэ-Ламань (Beaumont-de-Lomagne, Францыя). Яго бацька, Дамінік Ферма, быў заможным гандляром, другім гарадскім консулам; маці, Клер дэ Лонг — выкладчыца матэматыкі. У сям'і, акрамя П'ера, былі яшчэ адзін сын і дзве дачкі. Ферма атрымаў юрыдычную адукацыю — спачатку ў Тулузе, а затым у Бардо і Арлеане.

У 1631 годзе, паспяхова скончыўшы навучанне, Ферма выкупіў пасаду каралеўскага саветніка парламента (іншымі словамі, члена вышэйшага суда) у Тулузе. У гэтым жа годзе ён ажаніўся з далёкаю сваячкай маці, Луізай дэ Лонг. У іх было пяцёра дзяцей[4].

Хуткі службовы рост дазволіў Ферма стаць членам Палаты эдыктаў у горадзе Кастр (1648). Менавіта гэтай пасадзе ён абавязан прыстаўкаю да свайго імені адзнакі знатнасці — часціцы de; з гэтага часу ён становіцца П'ерам дэ Ферма.

Каля 1652 года Ферма прыйшлося аспрэчваць паведамленне аб сваім скананні падчас эпідэміі чумы; ён сапраўды заразіўся, але выжыў.

У 1660 годзе планавалася яго сустрэча з Паскалем, але з-за дрэннага здароўя абодвух вучоных сустрэча не адбылася[4].

П'ер дэ Ферма памёр 12 студзеня 1665 года ў горадзе Кастр, падчас выязной сесіі суда. Першапачаткова яго пахавалі там жа, у Кастры, але неўзабаве (у 1675 годзе) прах перанеслі ў сямейны магільны склеп Ферма, у царкве аўгусцінцаў (Тулуза). Старэйшы сын, Клеман-Самуэль, выдаў пасмяротны збор яго прац, з якога сучаснікі і даведаліся пра выдатныя адкрыцці П'ера Ферма.

Сучаснікі апісваюць Ферма як сумленнага, акуратнага, ураўнаважанага і ветлівага чалавека, выдатна дасведчанага як у матэматыцы, так і ў гуманітарных навуках, знатака шматлікіх старажытных і жывых моў, на якіх ён пісаў нядрэнныя вершы.[5]

Увекавечанне памяці[правіць | правіць зыходнік]

  • Найстарэйшы і самы прэстыжны ліцэй Тулузы носіць імя Ферма (Lycée Pierre de Fermat).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118532561 // общий нормативный контроль — 2012—2016.
  2. 2,0 2,1 Fermat, Pierre de // 1911 Encyclopædia Britannica — 11 — New York City: 1911. — Vol. 10. — P. 275.
  3. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  4. 4,0 4,1 Стиллвелл Д. Математика и ее история. — Москва-Ижевск: Институт компьютерных исследований, 2004, стр. 211—212.
  5. Белл Э. Т. Указ. соч., стр. 58.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]