П’ер дэ Ферма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
П'ер дэ Ферма
Pierre de Fermat
Pierre de Fermat.jpg
Дата нараджэння 17 жніўня 1601(1601-08-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1665(1665-01-12)[3][2][…] (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Louise de Long[d]
Род дзейнасці матэматык, адвакат, суддзя
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковая ступень бакалаўр права[d] (1626)
Альма-матар
Вядомы як аўтар Вялікай тэарэмы Ферма
Commons-logo.svg П'ер дэ Ферма на Вікісховішчы

П'ер дэ Ферма (фр.: Pierre de Fermat, 17 жніўня 1601 - 12 студзеня 1665) — французскі матэматык, адзін са стваральнікаў аналітычнай геаметрыі, матэматычнага аналізу, тэорыі імавернасцей і тэорыі лікаў. Па прафесіі юрыст, з 1631 - радца парламента ў Тулузе. Бліскучы паліглот. Найбольш вядомы фармулёўкай Вялікай тэарэмы Ферма.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

П'ер Ферма нарадзіўся 17 жніўня 1601 года ў гасконскім гарадку Бамон-дэ-Ламань (Beaumont-de-Lomagne, Францыя). Яго бацька, Дамінік Ферма, быў заможным гандляром, другім гарадскім консулам; маці, Клер дэ Лонг — выкладчыца матэматыкі. У сям'і, акрамя П'ера, былі яшчэ адзін сын і дзве дачкі. Ферма атрымаў юрыдычную адукацыю — спачатку ў Тулузе, а затым у Бардо і Арлеане.

У 1631 годзе, паспяхова скончыўшы навучанне, Ферма выкупіў пасаду каралеўскага саветніка парламента (іншымі словамі, члена вышэйшага суда) у Тулузе. У гэтым жа годзе ён ажаніўся з далёкаю сваячкай маці, Луізай дэ Лонг. У іх было пяцёра дзяцей[8].

Хуткі службовы рост дазволіў Ферма стаць членам Палаты эдыктаў у горадзе Кастр (1648). Менавіта гэтай пасадзе ён абавязан прыстаўкаю да свайго імені адзнакі знатнасці — часціцы de; з гэтага часу ён становіцца П'ерам дэ Ферма.

Каля 1652 года Ферма прыйшлося аспрэчваць паведамленне аб сваім скананні падчас эпідэміі чумы; ён сапраўды заразіўся, але выжыў.

У 1660 годзе планавалася яго сустрэча з Паскалем, але з-за дрэннага здароўя абодвух вучоных сустрэча не адбылася[8].

П'ер дэ Ферма памёр 12 студзеня 1665 года ў горадзе Кастр, падчас выязной сесіі суда. Першапачаткова яго пахавалі там жа, у Кастры, але неўзабаве (у 1675 годзе) прах перанеслі ў сямейны магільны склеп Ферма, у царкве аўгусцінцаў (Тулуза). Старэйшы сын, Клеман-Самуэль, выдаў пасмяротны збор яго прац, з якога сучаснікі і даведаліся пра выдатныя адкрыцці П'ера Ферма.

Сучаснікі апісваюць Ферма як сумленнага, акуратнага, ураўнаважанага і ветлівага чалавека, выдатна дасведчанага як у матэматыцы, так і ў гуманітарных навуках, знатака шматлікіх старажытных і жывых моў, на якіх ён пісаў нядрэнныя вершы.[9]

Увекавечанне памяці[правіць | правіць зыходнік]

  • Найстарэйшы і самы прэстыжны ліцэй Тулузы носіць імя Ферма (Lycée Pierre de Fermat).

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 2,0 2,1 group of authors Fermat, Pierre de // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 10. — P. 275.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  5. Ферма Пьер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. http://www.nytimes.com/1983/07/19/science/german-is-hailed-in-math-advance.html
  7. MacTutor History of Mathematics archive
  8. 8,0 8,1 Стиллвелл Д. Математика и ее история. — Москва-Ижевск: Институт компьютерных исследований, 2004, стр. 211—212.
  9. Белл Э. Т. Указ. соч., стр. 58.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]