Перайсці да зместу

Глыбаўскі сельсавет (Рэчыцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Падалескі сельсавет)
Глыбаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рэчыцкі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Глыбаў
Дата ўтварэння 30 снежня 1927
Насельніцтва (2019) 825
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Глы́баўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Глыбаў.

Утвораны 30 снежня 1927 года як Падалескі сельсавет складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання скасаваных Маскалёўскага, Свідзерскага (Свідзера-Мілаград-Глыбаўскага) і Стасеўскага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Падалессе. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. Пасля Вялікай Айчыннай вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Глыбаў. 2 красавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Горвальскага сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Глыбаўскі[1]. 1 ліпеня 1965 года ў склад сельсавета з Камсамольскага сельсавета перададзены вёскі Валадарск і Першае Мая[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1152 чалавекі[3], з іх 94,8 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 825 чалавек[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (11005).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.