Падзенне на Юпітэр нябеснага цела (2009)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цёмная пляма на паверхні Юпітэра: меркавана след ад падзення каметы
Сляды сутыкнення, знятыя інфрачырвоным тэлескопам IRTF

Падзенне на Юпітэр нябеснага цела ў 2009 годзе адбылося ў ліпені. Яно прывяло да утварэння чорнай плямы ў атмасферы планеты, па памеры параўнальнай з Ціхім акіянам[1]. Гэта другі выпадак, калі стала магчымым назіраць наступствы сутыкнення нябеснага цела з Юпітэрам: першым было падзенне каметы Шумейкераў — Леві ў 1994 годзе.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Аўстралійскі астраном-аматар Энтані Уэслі (англ.: Anthony Wesley) выявіў сляды падзення 19 ліпеня 2009 г., прыблізна а 13.30 UTC. У сваёй хатняй абсерваторыі ён праводзіў назіранні неба з дапамогай 14,5-цалёвага тэлескопа-рэфлектара, падлучанага да камп'ютара. Спачатку ён прыняў чорную пляма за звычайны палярны шторм, але пасля, калі палепшыліся ўмовы назірання, ён зразумеў, што гэта з'ява хутчэй падобна на сляды сутыкнення[2]. Усвядоміўшы гэта, Энтані Уэслі абвясціў іншых астраномаў, у тым ліку, у Лабараторыі рэактыўнага руху ў Пасадыне[3].

Вывучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Абсерваторыя Кек і інфрачырвоны тэлескоп НАСА IRTF пацвердзілі наяўнасць плямы. У інфрачырвоным выпраменьванні пляма была яркай, гэта паказвала, што сутыкненне нагрэла вобласць плошчай 190 мільёнаў квадратных кіламетраў у атмасферы Юпітэра каля яго паўднёвага полюса. Дакладныя каардынаты — 305 W, 57 S[4]. Навукоўцы таксама заўважылі прыкметы павышанага ўтрымання аміяку ў месцы ўдару, што кажа на карысць таго, што цела было каметай[5]. Плануецца, што вывучэнне месца падзення будзе працягнута рознымі астранамічнымі інструментамі, у прыватнасці, абсерваторыяй Кек[6] і новай камерай WFC3 тэлескопа «Хабл»[4].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]


Зноскі

  1. Черное пятно на Юпитере. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 27 верасня 2013.
  2. Wesley, Anthony. Impact mark on Jupiter, 19th July 2009(нявызн.). (jupiter.samba.org). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 27 верасня 2013.
  3. O'Loughlin, Toni and agencies. Amateur astronomer spots Earth-size scar on Jupiter(нявызн.). The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 27 верасня 2013.
  4. а б Jupiter pummeled, leaving bruise the size of the Pacific Ocean. University of California, Berkeley press release, July 21 2009.
  5. Martinez, Carolina. New NASA Images Indicate Object Hits Jupiter(нявызн.). Jet Propulsion Laboratory (20 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 27 верасня 2013.
  6. Jupiter adds a feature Архівавана 20 ліпеня 2011.. Keck Observatory observations, July 21 2009