Група Ананке

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Група Ананке — група рэтраградна-нерэгулярных спадарожнікаў Юпітэра, якія маюць падобныя арбіты і, магчыма, агульнае паходжанне. Назва групы паходзіць ад назвы найбуйнейшага аб’екта ў групе.

Склад групы[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць спадарожнікаў налічвае ад васьмі да шаснаццаці, у залежнасці ад дакладнага вызначэння для гурта.

Восем спадарожнікаў, адназначна залічваюцца да групы Ананке (у парадку аддаленасці ад Юпітэра): S/2003 J 16, Мнемэ, Эвантэ, Гарпаліке, Праксідыке, Тыёнэ, Ананке і Іакастэ.

Астатнія восем: Эўпорыэ, S/2003 J 3, S/2003 J 18, Артазіэ, Тэльксіноэ, Герміпэ, Гелікэ і S/2003 J 15.