Перайсці да зместу

Група Гімаліі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Група Гімаліі — група спадарожнікаў Юпітэра, якія абарочваюцца па блізкіх арбітах і, магчыма, маюць агульнае паходжанне. Назва групы ўзята па назве найбуйнейшага аб’екта ў групе.

У групу ўваходзяць наступныя спадарожнікі Юпітэра:

У канцы 2000 года быў выяўлены яшчэ адзін спадарожнік S/2000 J 11, які таксама можна аднесці да гэтай групы[1].

Характарыстыкі групы

[правіць | правіць зыходнік]

Азначаныя спадарожнікі аб'ядноўваюць параметры арбіт: кірунак руху, нахіленне арбіты, памеры, эксцэнтрысітэт.

Спадарожнік Рух Нахіленне арбіты да экліптыкі Вялікая паўвось, млн. км. Эксцэнтрысітэт
ГімаліяПрамы27,5°11,450,15
ЛедаПрамы27,5°11,190,17
ЛісітэяПрамы28,3°11,740,13
ЭлараПрамы26,6°11,780,19
S/2000 J 11Прамы28,6°12,570,21

Зноскі