Каліста (спадарожнік)
| Каліста | |
|---|---|
| спадарожнік Юпітэра | |
| | |
| Першаадкрывальнік | Галілеа Галілей[1] |
| Дата адкрыцця | 7 студзеня 1610[1][2] |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 1 882 700 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,0074 |
| Перыяд абарачэння | 16,689 суткі |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Маса | 107,566 ± 0,003 Yg[3] |
| Шчыльнасць | 1,8344 g/cm³ |
| Атмасфера | няма |
Каліста — адзін з галілеевых спадарожнікаў Юпітэра. Трэці па велічыні спадарожнік у Сонечнай сістэме, памерам прыкладна з Меркурый (але па масе саступае гэтай планеце ў тры разы).
Гісторыя адкрыцця
[правіць | правіць зыходнік]Каліста была адкрыта Галілеа Галілеем ў 1610 з дапамогай яго першага ў гісторыі тэлескопа. На адкрыццё спадарожніка прэтэндаваў таксама нямецкі астраном Сімон Марыус, які назіраў Каліста ў 1609, але своечасова не апублікаваў даныя пра гэта.
Назва «Каліста» была прапанавана менавіта Марыусам у 1614, аднак на працягу доўгага часу яна практычна не выкарыстоўвалася. Галілей прысвоіў чатыром адкрытым ім спадарожнікам парадкавыя нумары, і Каліста пазначалася як «чацвёрты спадарожнік Юпітэра». Толькі з сярэдзіны XX стагоддзя назва «Каліста» стала агульнаўжывальнай.
Каліста названая па імя персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі, каханай Зеўса (Юпітэра).
Магчымасць жыцця ў акіяне
[правіць | правіць зыходнік]Як і ў выпадку з Еўропай і Ганімедам, папулярная ідэя пра магчымасць існавання ў падпаверхневым акіяне Каліста пазаземнага мікробнага жыцця[4]. Але на Каліста ўмовы для жыцця некалькі горшыя за ўмовы на Еўропе і Ганімедзе. Асноўныя прычыны: недастатковасць судакранання з горнымі пародамі і недастатковы цеплавы паток з нетраў спадарожніка[4]. Навуковец Торэнс Джонсан сказаў наступнае пра адрозненні ўмоў для жыцця на Каліста ад астатніх галілеевых спадарожнікаў[5]:
| Асноўныя кампаненты, важныя для ўзнікнення жыцця, — так званую «прэбіятычную хімію» — маюць многія з аб’ектаў Сонечнай сістэмы, напрыклад, каметы, астэроіды і ледзяныя спадарожнікі. Біёлагі сыходзяцца ў тым, што абавязковай умовай для жыцця служыць наяўнасць крыніцы энергіі і вадкай вады, такім чынам, было б цікава знайсці ваду ў вадкай форме па-за Зямлёй. Але наяўнасць магутнай крыніцы энергіі таксама важная, а цяпер акіян Каліста грэецца толькі за кошт радыеактыўнага распаду, тады як акіян Еўропы — яшчэ і прыліўнымі сіламі, дзякуючы блізкасці да Юпітэра. |
На падставе гэтых і іншых меркаванняў лічыцца, што сярод галілеевых Месяцаў Еўропа мае найвялікшыя шансы на падтрыманне жыцця, прынамсі, мікробнага[4][6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Callisto Facts — Нацыянальнае кіраванне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы.
- ↑ https://galileo.library.rice.edu/sci/marius.html
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.
- 1 2 3 Lipps, Jere H.; Delory, Gregory; Pitman, Joe; et al. (2004). Astrobiology of Jupiter's Icy Moons (PDF). proc. SPIE. 5555: 10. doi:10.1117/12.560356. ISSN 0277-786X. Архівавана з арыгінала (PDF) 2005-12-18.
- ↑ Phillips, T. Callisto makes a big splash. Science@NASA (23 кастрычніка 1998). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 1999.
- ↑ Raulin, François (2005). Exo-Astrobiological Aspect of europa and Titan: from observation to speculations (PDF). Space Science Reviews. 116 (1–2): 471=487. Bibcode:2005SSRv..116..471R. doi:10.1007/s11214-005-1967-x.
{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)