Перайсці да зместу

Атмасфера Юпітэра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схематычнае адлюстраванне аблокаў Юпітэра

Атмасфера Юпітэра — найбуйнейшая атмасфера ў Сонечнай сістэме. Пераважна складаецца з малекул вадароду і гелія ў прапорцыях, блізкіх да тых, што маюць месца на Сонцы; іншыя элементы прысутнічаюць у невялікіх колькасцях, у іх ліку ёсць наступныя хімічныя злучэнні: метан, аміяк, серавадарод і вада. Вада, як лічыцца, знаходзіцца ў ніжніх пластах атмасферы, яе непасрэдна вымераная канцэнтрацыя вельмі нізкая. Распаўсюджанасць вугляроду, азоту, серы і інертных газаў перавышаюць паказчыкі Сонца прыкладна ў тры разы.

Зноскі