Адрастэя (спадарожнік)
Выгляд
| Адрастэя | |
|---|---|
| спадарожнік Юпітэра | |
| |
| Першаадкрывальнік | Дэвід Джуіт |
| Дата адкрыцця | 8 ліпеня 1979 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 129 000 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,0018 |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Маса | 7,5 Eg[1][2] |
| Атмасфера | няма |
Адрастэя — унутраны спадарожнік Юпітэра, другі па аддаленасці ад планеты пасля Метыды. Вядомы таксама як Юпітэр XV.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Быў выяўлены 8 ліпеня 1979 г. амерыканскімі астраномамі Дэвідам Джуітам і Эдвардам Даніэльсанам на здымках, атрыманых з міжпланетнай станцыі «Вояджэр-2», і атрымаў часовае абазначэнне S/1979 J 1. У 1983 годзе атрымаў афіцыйную назву ў гонар старажытнагрэчаскай багіні Адрастэі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.
