Пазнай Кобрын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пазнай Кобрын
Скрыншот галоўнай старонкі партала «Пазнай Кобрын»
Скрыншот галоўнай старонкі партала «Пазнай Кобрын»
URL kobrintour.by
Тып сайта інтэрнэт-партал
Аўтар Віктар Якаўлевіч Лагвіновіч
Пачатак працы 2019
Бягучы статус Працуе

Пазнай Кобрын — навігацыйна-турыстычны інтэрнэт-партал аб Кобрыне[1] і Кобрынскім раёне. З’яўляецца сумесным праектам ДУА «СШ № 6 г. Кобрына» і аддзела культуры Кобрынскага райвыканкама. Адкрыты летам 2019 года. Змяшчае апісанні больш за 400 памятных месцаў Кобрына і Кобрынскага раёна[2], складзеныя як краязнаўцамі, так і звычайнымі гараджанамі[3]. Прызёр Інтэрнэт-прэміі «ТІБО-2021» у намінацыі «Адукацыя і навука»[4].

Сайт прадугледжвае навігацыю з дапамогай сістэмы QR-кодаў. На многіх кобрынскіх помніках архітэктуры, гісторыі і культуры размешчаны інфармацыйныя таблічкі з QR-кодамі. Злічыўшы код камерай, спецыяльная праграма распазнае код і адкрые патрэбную старонку партала «Пазнай Кобрын», тэкст якой можна прачытаць або праслухаць[5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2019 годзе ДУА «СШ № 6 г. Кобрына» і аддзелам культуры Кобрынскага райвыканкама быў распрацаваны праект «Пазнай Кобрын». У аснове праекта ляжыць уласная распрацоўка платформы «Planet Guide», якая дазваляе атрымаць топ турыстычных месцаў і славутасцей рэгіёна[6]. Ён з’яўляецца далейшым развіццём і ўдасканаленнем партала «Турыстычны Кобрын»[7], які з’яўляецца прызёрам конкурсаў «ТІБО-2014» і «ТІБО-2016», і дазваляе працаваць з усімі сучаснымі тыпамі мабільных прылад.

Кобрын стаў першым горадам Брэстчыны, дзе пачалі рэалізацыю праекта па аснашчэнні QR-кодамі помнікаў культуры[8]. У 2016 годзе атрымалі коды першыя аб’екты, у ліку якіх Стэла гарадоў-пабрацімаў, надмагілле Міцкевічаў, калумбарый, помнік рускім воінам, якія атрымалі першую перамогу над войскамі Напалеона ў межах Расіі 15 ліпеня 1812 года, Сувораўскі дуб ля аграгарадка Дзівін. Артыкулы аб Кобрыне пісаліся мясцовымі краязнаўцамі і работнікамі Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава[9].

Пры напісанні былі выкарыстаны ўнікальныя архіўныя матэрыялы і багатая творчая спадчына А. Мартынава — стваральніка і першага дырэктара музея.

У 2020 годзе з’явіліся новыя версіі 3D-экскурсій з панарамнымі фатаграфіямі па ўсім горадзе[10], а ў 2021 годзе — па залах музея і сядзiбнаму дому А. В. Суворава[11]. У 2020 годзе пачата праца па аблічбоўцы старых фатаграфій з фондаў музея і прыватных калекцый грамадзян, на аснове якіх з дапамогай нейронных сетак адноўлена ў колерах аблічча горада ў XX стагоддзі. У 2021 годзе распрацаваны ўнікальныя маршруты «Назад у 80-я»[12], «Гістарычны цэнтр Кобрына» з выкарыстаннем мабільных прылад.

У 2021 годзе партал рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пры правядзенні мерапрыемстваў у межах інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна»[13].

З’яўляецца крыніцай для правядзення краязнаўчай працы, класных і інфармацыйных гадзін, выхавання падрастаючага пакалення.

Зноскі

  1. В Кобрине работают над проектом туристического гида и путеводителя. Звязда (8 снежня 2020). Праверана 8 снежня 2020.
  2. Праект «Познай Кобрын». Навігацыйна-турыстычны інтэрнэт-партал аб Кобрыне і Кобрынскім раёне. Праверана 3 кастрычніка 2021.
  3. Виртуальный Кобрин(недаступная спасылка). Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальнае агенцтва па турызме». Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2021. Праверана 8 кастрычніка 2021.
  4. Обладателей интернет-премии "ТИБО-2021" наградили в Минске(недаступная спасылка). Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (4 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2021. Праверана 3 кастрычніка 2021.
  5. «Вытокі» любові да сваёй гісторыі пачынаюцца ў Кобрыне. Звязда (6 лістапада 2021). Праверана 3 кастрычніка 2021.
  6. В Кобрине школьники с учителями разработали аудиогид-энциклопедию для туристов. Советская Белоруссия (газета) (19 студзеня 2020). Праверана 1 красавіка 2021.
  7. Кобрын рэальны, Кобрын віртуальны. Настаўніцкая газета (2 ліпеня 2014). Праверана 1 красавіка 2021.
  8. Виртуальный экскурсовод: как в Кобрине изучают историю знаковых мест с помощью QR-кода(недаступная спасылка). Сталічнае тэлебачанне (19 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2021. Праверана 3 кастрычніка 2021.
  9. Напишем историю Кобринщины вместе(недаступная спасылка). Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт (13 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2021. Праверана 1 красавіка 2021.
  10. «Познай Кобрин». 3D путешествие по Кобрину — реальность. Кобрынскi веснiк (22 кастрычніка 2020). Праверана 22 кастрычніка 2020.
  11. Кобринский военно-исторический музей теперь можно посетить виртуально(недаступная спасылка). Брэсцкая абласная газета «Зара» (5 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2021. Праверана 22 кастрычніка 2020.
  12. Берите в руки смартфон: энтузиасты из Кобрина «оживили» снимки центральных улиц города 40−50 лет назад. Iнтэрнет-партал «Кобрын-Сіці» (29 жніўня 2021). Праверана 3 кастрычніка 2021.
  13. «Познай Кобрин» — новый уникальный туристско-краеведческий проект(недаступная спасылка). Нацыянальны інстытут адукацыі (16 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2021. Праверана 3 кастрычніка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Пазнай Кобрын — навігацыйна-турыстычны інтэрнэт-партал аб Кобрыне і Кобрынскім раёне.
  • Пазнай Кобрын у Instagram
  • Пазнай Кобрын у OK