Новадарожскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Новадарожскі сельсавет
Краіна Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Старадарожскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Новыя Дарогі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня Гурбо Іна Мікалаеўна
Насельніцтва 1 515
Плошча 208,62 км²
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Новадаро́жскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Новыя Дарогі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Новадарожскі сельсавет размешчаны ва ўсходняй частцы Старадарожскага раёна, у 12 кіламетрах ад горада Старыя Дарогі.

Мяжуе з Палажэвіцкім і Старадарожскім сельсаветамі Старадарожскага раёна і землямі Асіповіцкага раёна і Глускага раёнаў Магілёўскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. 23 чэрвеня 1940 года з часткі сельсавета (6 населеных пунктаў: Арэхава, Заастроўе, Мінкавічы (вёска і пасёлак), Паставічы і Чарнакольшчына) утвораны Паставіцкі сельсавет[1]. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паставіцкага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна. 17 кастрычніка 1979 года ў склад сельсавета з Дараганаўскага сельсавета Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці перададзена вёска Буда[3].

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў:

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1589 чалавек[4], з іх 93,8 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 1,0 % — армяне[5].

Вытворчая сфера[правіць | правіць зыходнік]

  • Новадарожскае і Фаліцкае лясніцтвы ДЛГУ «Старадарожскі лясгас»
  • ААТ «Паставічы»
  • ТАА «Аграфірма «Фалічы».

Сацыяльна-культурная сфера[правіць | правіць зыходнік]

  • Ахова здароўя: пяць фельчарска-акушэрскіх пунктаў.
  • Адукацыя: адна агульнаадукацыйная сярэдняя школа, две дашкольныя ўстановы.
  • Культура: два Дома культуры, Дом сацыяльна-культурных паслуг, адна бібліятэка-клуб, две бібліятэкі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 23 июня 1940 г. Об образовании в составе Стародорожского района, Минской области, Залужского и Пастовичского сельсоветов // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 октября 1979 г. №3197-IX О перечислении деревни Буда Дарагановского сельсовета Осиповичского района Могилевской области в состав Новодорожского сельсовета Стародорожского района Минской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.