Перайсці да зместу

Пасецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Старадарожскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пасека
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Старшыня Чачуха Анатоль Іванавіч
Насельніцтва (2019) 777
Плошча 201,81 км²
Часавы пояс +2
Тэлефонны код 1792
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Па́сецкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Пасека.

Пасецкі сельсавет мяжуе з Палажэвіцкім, Старадарожскім і Языльскім сельсаветамі Старадарожскага раёна, землямі Любанскага раёна Мінскай вобласці.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна.

Населеныя пункты

[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзяць 6 населеных пунктаў:

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 983 чалавекі[1], з іх 97,6 % — беларусы, 1,8 % — рускія[2]; паводле перапісу 2019 года — 777 чалавек[3].

Вытворчая сфера

[правіць | правіць зыходнік]
  • Пасецкае лясніцтва ДЛГУ «Старадарожскі лясгас»
  • філіял «Сінягова» ААТ «Старадарожскі райаграсэрвіс».

Сацыяльна-культурная сфера

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ахова здароўя: два фельчарска-акушэрскіх пункта.
  • Адукацыя: ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Пасецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа», ДУА «Сінягоўскі яслі-сад».
  • Сацыяльнае забеспячэнне: дом сацыяльных паслуг у в. Шушараўка.
  • Культура: Пасецкі цэнтр культуры і адпачынку, Сінягоўскі сельскі клуб, Сінягоўская бібліятэка.

Зноскі

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.