Палата абшчын Канады
Палата абшчын Парламента Канады англ.: House of Commons, фр.: Chambre des communes Ніжняя палата | |||||
| |||||
Парламенцкая сістэма | Аднамандатная мажарытарная выбарчая сістэма | ||||
---|---|---|---|---|---|
Старшыня | Эндру Шэр | ||||
--- з партыі | Кансерватыўная | ||||
--- выбраны | 2 чэрвеня 2011 | ||||
Лідар урада ў Палаце абшчын | Пітэр Ван Лоўн | ||||
--- з партыі | Кансерватыўная | ||||
--- выбраны | 18 мая 2011 | ||||
Дэпутатаў | 308 дэпутатаў![]() | ||||
Палітычныя групы (фракцыі) | Кансерватары (165) Новадэмакраты (102) Лібералы (35) Блакісты (4) Зялёныя (1) незалежны (1) | ||||
Дата заснавання | 1867 | ||||
Апошнія выбары | 2 мая 2011 41-е скліканне Палаты абшчын Канады | ||||
Дзяржава | |||||
Зала пасяджэнняў | Палата абшчын, Парламент Канады (Парламенцкі ўзгорак, Атава) | ||||
Вэб-сайт | parl.gc.ca |
Палата абшчын (англ.: House of Commons of Canada, фр.: Chambre des communes du Canada) — адна са складнікаў Парламента Канады нароўні з Сенатам і Манархам (прадстаўленым генерал-губернатарам). Палата абшчын — гэта дэмакратычна выбраная палата, якая складаецца з 338 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на абмежаваны тэрмін, захоўваючы сваё месца да роспуску легіслатуры (пасля не больш чым пяці гадоў). Кожны дэпутат прадстаўляе адну з выбарчых акруг краіны.
Палата абшчын была заснавана ў 1867, калі Акт аб Брытанскай Паўночнай Амерыцы 1867 утварыў Дамініён Канада, і мела ў якасці ўзору брытанскую Палату абшчын. Хоць і з'яўляючыся тэхнічна ніжняй палатай парламента, Палата абшчын у рэчаіснасці валодае нашмат большай уладай, чым верхняя палата — Сенат. Для таго каб стаць законам, законапраект павінен быць прыняты абедзвюма палатамі; аднак вельмі рэдка закон, за які прагаласавалі ў Палаце абшчын, адхіляецца Сенатам. Да таго ж, урад Канады адказвае толькі перад Палатай абшчын, а прэм'ер-міністр застаецца на пасадзе, толькі пакуль ён ці яна захоўвае падтрымку ніжняй палаты.
Слова «абшчыны» азначае «групы асоб, якія жывуць у адным месцы, раёне і г.д.». Канада — адзіная нароўні са Злучаным каралеўствам краіна, якая выкарыстоўвае выраз «Палата абшчын» для ніжняй палаты парламента. Палата абшчын Канады размяшчаецца на Парламенцкім узгорку ў Атаве, у правінцыі Антарыа.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- (фр.) Міністэрства юстыцыі (2004) Канстытуцыйныя акты з 1867 па 1982 Архівавана 7 лютага 2007.
- (англ.) (фр.) Старонка Парламента Канады Архівавана 7 лютага 2011.
- (фр.) Палата абшчын (2005) Працэдурныя ўдакладненні Архівавана 6 лютага 2006.