Брытанская Паўночная Амерыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Брытанская Паўночная Амерыка (англ.: British North America) — тэрмін, якім пазначаліся ўладанні Вялікабрытаніі ў Паўночнай Амерыцы пасля таго, як Злучаныя Штаты Амерыкі здабылі незалежнасць у 1783 годзе. У афіцыйных дакументах тэрмін ужываўся з 1839 па 1982 гады.

Да пачатку ў 1775 годзе амерыканскай вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы было дваццаць розных брытанскіх калоній паўночней Мексікі. Пасля таго, як у выніку вайны Трынаццаць калоній здабылі незалежнасць, а Усходняя Фларыда і Заходняя Фларыда былі перададзены Іспаніі, у Вялікабрытаніі засталіся:

Па заканчэнні вайны за незалежнасць ЗША тыя пасяленцы, якія засталіся вернымі брытанскай кароне, былі вымушаны перасяліцца на тэрыторыю Квебека, што выклікала змяненне дэмаграфічнай сітуацыі (раней неіндзейскае насельніцтва правінцыі складалі галоўным чынам выхадцы з Францыі). Таму ў 1791 годзе Квебек быў падзелены на дзве правінцыі: Ніжняя Канада (гістарычная зона рассялення франкафонаў) і Верхняя Канада (месцы, куды перасяліліся лаялісты з Трынаццаці калоній).

Англа-амерыканскі дагавор 1818 года вызначыў праходжанне мяжы паміж ЗША і брытанскімі ўладаннямі на тэрыторыі ад возера Эры да Скалістых гор па 49-й паралелі, а таксама ўсталяваў сумеснае карыстанне «Арэгонскай зямлёй».

Пасля паўстанняў 1837—1838 гадоў брытанскім урадам у Паўночную Амерыку быў пасланы Джон Лэмбтан для высвятлення іх прычын. У сваёй «Справаздачы аб справах Брытанскай Паўночнай Амерыкі» (першы афіцыйны дакумент, у якім быў выкарыстаны гэты тэрмін) ён парэкамендаваў аб'яднаць абедзве Канады ў адну правінцыю з англамоўнай большасцю. У 1841 годзе Верхняя і Ніжняя Канады аб'ядналіся ў правінцыю Канада.

У 1846 годзе Арэгонскі дагавор канчаткова вызначыў граніцу паміж Брытанскай Паўночнай Амерыкай і Злучанымі Штатамі Амерыкі на ўчастку ад Скалістых гор да Ціхага акіяна.

Акт аб Брытанскай Паўночнай Амерыцы 1867 года аб'яднаў правінцыі Канада, Нью-Брансуік і Новая Шатландыя ў Канадскую канфедэрацыю (пры гэтым правінцыя Канада была падзелена на правінцыі Антарыа і Квебек). У 1870 годзе да Канады былі далучаны Паўночна-Заходнія тэрыторыі і Манітоба, у 1871 — Брытанская Калумбія, у 1873 — востраў Прынца Эдуарда. Пачынаючы з 1871 года Брытанскі Парламент прымаў Акты аб Брытанскай Паўночнай Амерыцы, якія тычыліся юрыдычных пытанняў, звязаных з Канадай.

Тэрмін «Брытанская Паўночная Амерыка» выйшаў з ужытку з 1982 года, калі замест чарговага «Акту аб Брытанскай Паўночнай Амерыцы» быў прыняты Акт аб Канадзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]