Палацава-паркавы комплекс Оштарпаў (Дукора)
Палаца-паркавы ансамбль | |
Палац Оштарпаў | |
---|---|
![]() Палац на малюнку Н. Орды. 1876 | |
53°40′28,53″ пн. ш. 27°57′59,14″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Дукора |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
![]() |
Палац Оштарпаў — існаваў у XIX — пачатку XX стагоддзя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/68/Dukora%2C_A%C5%A1torp._%D0%94%D1%83%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%B0%2C_%D0%90%D1%88%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%BF_%281914%29_%283%29.jpg/250px-Dukora%2C_A%C5%A1torp._%D0%94%D1%83%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%B0%2C_%D0%90%D1%88%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%BF_%281914%29_%283%29.jpg)
Створаная на паўночнай ускраіне в. Дукора Пухавіцкага раёна ў стылі класіцызму. Належала Оштарпам, з 1874 года — Гартынгам. У комплекс уваходзілі палац, касцёл, гаспадарчыя пабудовы, парк.
Палац быў зруйнаваны савецкімі партызанамі ў часы Другой сусветнай вайны пад кіраўніцтвам Мікалая Пакроўскага.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Палац збудаваны ў XIX стагоддзі Л. Оштарпам. Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Паверхі падзяляў карнізны пояс, сцены завяршаў развіты антаблемент. Прамавугольныя вокны абрамлёныя ліштвамі. Галоўны фасад аформлены манументальным чатырохкалонным порцікам на вышыню абодвух паверхаў з трохвугольным франтонам у завяршэнні і прасторным балконам у другім паверсе. Да абодвух тарцоў палацу прыбудаваныя аднапавярховыя прамавугольныя ў плане аранжарэі з шырокімі аконнымі праёмамі. Усе аб’ёмы накрытыя двухсхільнымі дахамі. У палацы было шмат жылых і парадных пакояў, бібліятэка на некалькі тысяч тамоў, архіў і іншыя памяшканні. Мелася вялікая калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (у т.л. карціны Ф. Смуглевіча, Я. Дамеля). Л. Оштарп трымаў аркестр. Непадалёку ад палацу існаваў касцёл XVIII стагоддзя. У 1918 годзе палац перабудоўваўся пад школу. Зруйнаваны ў гады Другой сусветнай вайны. Засталіся флігель, уязная брама, фрагменты парку.
Флігель — амаль квадратны ў плане двухпавярховы мураваны будынак, завершаны нізкім чатырохсхільным дахам. Падзелены на два ярусы (ніжні аздоблены гарызантальнай рустыкай, верхні гладкі з руставанымі лапаткамі па вуглах. Планіроўка анфіладная. У будынку размешчаны школьны музей.
Брама — мураванае двух’яруснае вежападобнае збудаванне. Ніжні ярус, у якім абапал праезду знаходзіцца вартоўня, мае круглыя вокны і арачныя парталы. Верхні асноўны ярус — квадратная ў плане вежа, пастаўленая на ніжні чацвярык і завершаная чатырохфрантонным дахам са шпілем. Мае рысы несапраўднай готыкі і класіцызму. У верхняй частцы знаходзіўся гадзіннік.
Парк
[правіць | правіць зыходнік]Парк пейзажнага тыпу ўключае галоўную алею, ручай, курціны з таполяў, ліп, піхтаў і лістоўніц. У парку зберагліся гаспадарчыя пабудовы: лядоўня, свіран, бровар, стайні (адбудаваныя ў XXI стагоддзі).
- Мястэчка на старых здымках
-
Сядзіба Оштарпаў, брама
-
Стайня
-
Палац Оштарпаў
-
Палац, галоўны фасад
-
Палац, бакавы фасад
-
Школа ў палацы, 1932 г.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Палацава-паркавы комплекс Оштарпаў (Дукора) на Вікісховішчы |
---|
- Палацава-паркавы комплекс Оштарпаў (Дукора) на сайце Radzima.org (сучасны стан)
- Палацава-паркавы комплекс Оштарпаў (Дукора) на сайце Radzima.org (страчаная спадчына)
- Палацава-паркавы комплекс Оштарпаў (Дукора) на сайце Глобус Беларусі (руск.)