Перайсці да зместу

Палігнат (вазапісец)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палігнат
Род дзейнасці вазапісец чырвонафігурнага стылю, вазапісец, атычны вазапісец
Дата нараджэння V стагоддзе да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці V стагоддзе да н.э.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палі́гнат (стар.-грэч.: Πολύγνωτος) — старажытнагрэчаскі вазапісец з Афін, адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў чырвонафігурнага вазапісу эпохі высокай класікі

Лічыцца вучнем ананімнага вазапісца Ніябіда, які спецыялізаваўся на манументальных вазах, таксама знаходзіўся пад уплывам стылю мастака Палігната з вострава Тасас. Некаторыя даследчыкі лічаць, што захапляючыся талентам мастака Палігната, гэты вазапісец падпісваў свае працы яго імем.

Сярод прац Палігната галоўным чынам вазы вялікіх габарытаў — такія, як стамнас, кратары, гідрыі, амфары, сярод якіх ноланскія і пелікі. Акрамя гэтых прац існуюць дзве вазы, таксама падпісаныя імем Палігната, аднак яны належаць аўтарству іншых ананімных майстроў — вазапісца Льюіса і вазапісца Наўсікаа.

Зноскі

  • John D. Beazley: Attic Red-figure Vase-painters. 2nd ed. Oxford 1963, S. 171, 1027—1033, 1678—1679, 1707.
  • Susan B. Matheson: Polygnotos and vase painting in classical Athens. Madison, Wisc. 1995. ISBN 0-299-13870-4. Rezension
  • Der Neue Pauly 10 (2001) Sp. 60 s.v. Polygnotos [2] (John Oakley)