Паўль Одэрборн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Паўль Одэрборн
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: каля 1555
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1604
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік
Мова твораў: лацінская мова

Паўль Одэрборн (Paul Oderborn; каля 1555, Барт у Заходнім Памор'і — 1604) — дзеяч лютэранскай царквы ў ВКЛ, пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў мястэчку Барт у Заходняй Памераніі каля 1555 г. Адукацыю атрымаў у Ростаку.

З 1577 года служыў прапаведнікам у лютэранскай кірсе ў Вільні, удзельнічаў у рэлігійных дыспутах і палемічнай перапісцы з прадстаўнікамі іншых канфесіяў, у прыватнасці, з Янам Ласіцкім.

У 1582 годзе ў Ростаку выдаў на лацінскай мове трактат «Апавяданне пра рэлігію і звычаі рускіх» (De Russorum religione), у якім выклаў свае ўражанні ад побыту і рэлігійнага жыцця беларусаў і рускіх, адным з першых сярод заходнееўрапейскіх аўтараў ужыў назву Белая Русь у дачыненні да паўночнаўсходняй Беларусі. Трактат Одэрборна перавыдаваўся ў складзе падобнай па назве і змесце працы Ласіцкага і іншых выданняў кампілятыўнага зместу.

У 1587 годзе ў Гродна вітаў абранне каралём і вялікім князем Жыгімонта III Вазы, атрымаў ад яго пасаду лютэранскага пастара ў Рызе. На аўдыенцыі ў Жыгімонта пазнаёміўся з турэцкім паслом, былым арыянінам з Трансільваніі, і завязаў з ім перапіску па-арабску. Пазней служыў пастарам у сталіцы Курляндыі Мітаве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]