Перайсці да зместу

Першамайскі сельсавет (Салігорскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першамайскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Салігорскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Першамайск
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 30 сакавіка 2006
Насельніцтва
  • 720 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Першамайск (да 1964 г. мела назву Жываглодавічы).

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Жываглодавіцкі сельсавет у складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Жываглодавічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна з 8 жніўня 1959 года ў складзе Старобінскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Любанскага раёна. 30 ліпеня 1964 года вёска Жываглодавічы атрымала назву Першамайск[1]. 28 жніўня 1964 года сельсавет перайменаваны ў Першамайскі[2]. З 6 студзеня 1965 года ў Салігорскім раёне. У 1976 годзе скасаваны пасёлак Трудавы[3], у 1978 годзе — пасёлак Кавалі[4], у 2005 годзе — пасёлак Чырвонае Возера. Скасаваны 30 сакавіка 2006 года, тэрыторыя далучана да Чырвонаслабодскага пассавета[5].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 12 населеных пунктаў: Белае Балота, Вішнёўка, Вялікая Альшанка, Гарохаўцы, Дошнава, Дубраўка, Камсамольскі, Малая Альшанка, Навінкі, Падазернае, Першамайск, Язвіны.

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  3. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка, 7 і 29 красавіка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
  4. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 красавіка, 15 і 23 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2006 г. № 188 Об упразднении Первомайского сельсовета и изменении границ Краснослободского поссовета Солигорского района Архівавана 26 лістапада 2020.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.