Капацэвіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Капацэвіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Салігорскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Новапалескі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 901
Код аўтам. нумароў 5

Капацэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Новапалескі (да 1980 г. — вёска Капацэвічы[1]).

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 28 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гаўрыльчыцкага сельсавета з вёскамі Вейна, Гаўрыльчыцы, Дубіца, Пясчанка, Цясна[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (3 населеныя пункты) — 1901 чалавек[3], з іх 93,9 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 ліпеня і 22 верасня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.