Старобінскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Старобінскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Салігорскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Старобін
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 593
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Старо́бінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Старобін.

Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Старобін. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. 15 лютага 1935 года пераўтвораны ў Старобінскі пассавет. З 21 чэрвеня 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лістападавіцкага сельсавета (вёскі Вялікія Лістападавічы, Малыя Лістападавічы, Крушнікі)[1]. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 30 кастрычніка 2009 года Старобінскі пассавет рэарганізаваны ў Старобінскі сельсавет, з Зажэвіцкага сельсавета перададзены вёскі Саковічы і Язавінь[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва пассавета (7 населеных пунктаў без Старобіна) складала 593 чалавекі[3], з іх 94,4 % — беларусы[4].

У 1976 годзе скасавана вёска Малыя Лістападавічы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  5. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.