Яскавіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яскавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Салігорскі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Яскавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 30 кастрычніка 2009
Насельніцтва (2009) 590
Код аўтам. нумароў 5

Я́скавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Яскавічы.

Створаны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 20 студзеня 1960 года пасля скасавання Ленінскага раёна ўвайшоў у склад Старобінскага раёна Мінскай вобласці[1]. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 30 кастрычніка 2009 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Доўгаўскага сельсавета[2].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 590 чалавек[3], з іх 97,6 % — беларусы[4].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі тры вёскі: Вялікі Лес, Морач і Яскавічы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.