Пяршаі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Першаі)
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Пяршаі
Пяршаі. Касцёл Святога Юрыя падчас рэстаўрацыі.jpg
Касцёл Святога Юрыя падчас рэстаўрацыі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
270
Насельніцтва
678 чалавек (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Паштовы індэкс
222361
Аўтамабільны код
5
Пяршаі на карце Беларусі ±
Пяршаі (Беларусь)
Пяршаі
Пяршаі (Мінская вобласць)
Пяршаі

Пярша́і[1] (трансліт.: Piaršai, руск.: Першаи) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Пяршайскага сельсавета. Размешчаны на аўтадарозе Валожын—Івянец, за 12 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 63 км ад Мінска. Цэнтр сельсавета і СВК «Пяршаі-2003».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Сяло Пяршаі вядома 3 1492 г. уласнасць касцёла. У 1539 г. мястэчка і цэнтр воласці.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 г. ва ўласнасці Ражэрсона, у 1858 — В. Тышкевіча. У 1897 г. цэнтр воласці Мінскага павета.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла у склад Савецкай Беларусі.

У 1921 годзе Пяршаі адышлі да Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Стаўбцоўскага, з 1926 г. Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. Пяршаі ў складзе БССР, з 12 кастрычніка 1940 г. цэнтр сельсавета ў Валожынскім раёне.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пярша́й, м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 159. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]