Помнік Вызвалення (Баранавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Вызвалення
53°07′56″ пн. ш. 26°01′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Баранавічы
Скульптар М. Альтшулер
Архітэктар М. Мілавідаў, А. Марэніч, А. Макараў.
Дата пабудовы 1964 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000024шыфр 113Д000024
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Помнік Вызвалення — помнік у Баранавічах, размешчаны па вул. Леніна, перад Домам культуры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

7 ліпеня 1944 года войскі першага Беларускага фронта (15-я, 20-я, 69-я, 130-я, 193-я стралковыя, 37-я, 44-я, 50-я, 75-я гвардзейскія стралковыя дывізіі, 9-я гвардзейская дывізія, 6-я і 8-я знішчальныя авіягвардзейскія дывізіі, 6-ы і 8-ы знішчальныя авіяцыйныя корпусы, 18-я аўтамабільная брыгада і інш.) распачалі баі за горад Баранавічы. Да іх далучыліся падпольшчыкі і партызаны Баранавіцкага партызанскага злучэння. Надаючы вялікае значэнне горада як буйнейшаму чыгуначнаму вузлу, нмецкія войска ператварылі яго ў моцны абаронны аб’ект з развітай сістэмай траншэй, дзотаў, мінных палёў. 8 ліпеня горад быў узяты.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Стары помнік Вызвалення

У 1964 г. ў гонар 20-годдзя вызвалення Баранавічаў ад нямецка фашысцкіх захопнікаў пастаўлены помнік у выглядзе стэлы з чырвонага граніту (памер 2,9X2,6 м), пастаўленай на 2 апорах на невысокім прамавугольным стылабаце. Аўтары помніка — архітэктары М. Мілавідаў, А. Марэніч, А. Макараў, скульптар М. Альтшулер. На фасаднай плоскасці стэлы — выява ўмацаванага на штыку чырвонага сцяга з зоркай. Перад стэлай гарыць Вечны агонь. Каларыстычна помнік вырашаны на кантрастным супастаўленні чырвонага і шэрага граніту. Да помніка вялі асфальтаваныя дарожкі, навокал былі разбіты газоны, пасаджаны дэкаратыўныя кусты[1].

У 1984 г. ў гонар 40-годдзя вызвалення Баранавічаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стары помнік знесены, а на яго месцы пастаўлены новы[2]. У 1964 годзе быў адкрыты помнік, перабудаваны ў 1984 годзе. Скульптурна-архітэктурная кампазіцыя помніка складаецца з шырокага стылабату (4,5 м х 4,5м), абліцаванага чырвона-шэрымі гранітнымі пліткамі, і аб’ёмнага элемента ў выглядзе разгорнутага сцяга, выкананага з кованай медзі, з барэльефнай выявай твару чырвонаармейца ў касцы. У падножжа абеліска гарыць Вечны агонь.

Тут жа замацаваны рэльефны бронзавы ліст, на якім адлітымі бронзавымі літарамі зроблены надпіс на рускай і беларускай мовах: «Доблесным воінам Савецкай Арміі і партызанам, 8 ліпеня 1944 г. вызваліўшым г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, удзячныя жыхары горада».

У 90-ыя гады справа і злева ад помніка ўстаноўлены дзве металічныя пліты: з пералікам 28 воінскіх часцей і злучэнняў, атрымаўшых за вызваленне горада ганаровае найменне «Баранавіцкіх», на першай і 18 часцей і злучэнняў, узнагароджаных за паспяховыя баявыя дзеянні пры вызваленні г. Баранавічы ордэнамі і медалямі (з іх барэльефнай выявай), на другой[3].

Зноскі

  1. Г. І. Дулеба, Л. Г. Лапцэвіч. 94. Помнік Вызвалення // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
  2. Н. А. Богушевич, А. И. Дулебо. 100. Памятник Освобождения // Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.
  3. Помнікi i памятныя знакi Вялікай Айчыннай вайны ў г. Баранавічы Архівавана 17 мая 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]