Вішнёўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Продзвінскі сельсавет)
Вішнёўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бабруйскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Вішнёўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 938
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Вішнё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Вішнёўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Продзвінскі сельсавет у складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Продзвіна[1]. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 29 студзеня 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вішнёўка, сельсавет перайменаваны ў Вішнёўскі[2][3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1057 чалавек[4], з іх 69,6 % — беларусы, 26,8 % — рускія, 2,0 % — украінцы[5]% паводле перапісу 2019 года — 938 чалавек[6].

Зноскі

  1. ПРОДЗВІНА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 200
  2. ВІШНЁЎКА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 166
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 студзеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 6 (1200).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]