Пінскі камбінат хлебапрадуктаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Пінскі КХП»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне Верасень 1958
Размяшчэнне Беларусь, Брэсцкая вобласць, Пінск, мікрараён Калонія, вул. Індустрыяльная, д. 3
Галіна прамысловасць
Прадукцыя камбікорм, крупы, мука
Абарот 458,090 млрд руб[1] (2015 г.; $28,184 млн)
Аперацыйны прыбытак 400,637 млрд руб (2015 г.; $24,649 млн)
Чысты прыбытак 397,864 млрд руб (2015 г.; $24,479 млн)
Сайт pkhp.by

«Пі́нскі камбіна́т хлебапраду́ктаў» — дзяржаўнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасні 1958 года ў Пінску (Брэсцкая вобласць) ў якасці млынкамбіната.

Ёсць найбольшым вытворцам камбікармоў і мукі ў Брэсцкай вобласці[2]. На 2019 год ААТ «Пінскі камбінат хлебапрадуктаў» вырабляла:

  • крупыграчаныя, манныя (з пшаніцы) і пярловыя (з ячменю);
  • муку — абдзірную і сеяную жытнюю для выпякання хлеба, пшанічную 2-га, 1-га і вышэйшага гатункаў;
  • камбінаваны корм — 1) ПК-2 (векам 5—10 тыдняў) і ПК-3 (10—17 тыдняў) для куранятаў яйкавых парод, ПК-1-15 для курэй яйкавых парод (40—60 тыдняў), ПК-5 (да 24 дзён) і ПК-6 для куранятаў мясных парод, 2) КР-1 (10—75 дзён), КР-2 (76-115 дзён) і КР-3 (116—400 дзён) для цялятаў, КК-60 для дойных кароваў, КК-61 для высокавыніковых кароў і КК-65 для адкорму кароў мясных парод; 3) СК-21 (61—104 дні) для парасятаў, СК-1 для халастых і супаросных свінаматак, СК-20 для падсмокавых свінаматак і СК-2 для кныроў, 4) К-111 для 2- і 3-гадовай сажалкавай рыбы і карпа; 5) КК-92 для трусоў[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1958 годзе ў Пінску (Беларуская ССР) заснавалі млынкамбінат. У 1966 годзе пачалі ўзводзіць элеватары, млыны, камбікормавы цэх, склады, рамонтна-механічную майстэрню і лабараторны корпус. У 1975 годзе Пінскі млынкамбінат перайменавалі ў Пінскі камбінат хлебапрадуктаў (Пінскі КХП), які стаў адным з найбольшых прамысловых прадпрыемстваў Пінску. У 1996 годзе «Пінскі КХП» стаў адкрытым акцыянерным таварыствам. У 2003 годзе стварылі даччынае ўнітарнае прадпрыемства для збыту камбікормаў. У 2004 годзе ў склад «Пінскага КХП» уключылі Столінскае хлебапрыёмнае прадпрыемства на правах вытворчага ўчастку. У наступныя гады адчынілі фірмавыя крамы ў Пінску, Лунінцы і Століне[2].

На 2013 год ААТ «Пінскі камбінат хлебапрадуктаў» быў найбольшым вытворцам камбікормаў і мукі ў Брэсцкай вобласці. Прадпрыемства ўключала элеватар ёмістасцю 64 000 тонаў, млын гатунковага памолу пшаніцы, камбікормавы цэх са складам на 3600 тонаў, дзвюхсекцыйны млын памолу жытняй мукі, Лунінецкі і Столінскі вытворчыя ўчасткі, хлебны гарадок са складамі. Гандлёвая сетка «Пінскага КХП» налічвала 4 крамы. У Беларусі «Пінскі камбінат хлебапрадуктаў» забяспечваў жытняй і пшанічнай мукой 4 хлебазаводы Брэсцкай вобласці — Давыд-Гарадоцкі, Лунінецкі, Пінскі і Столінскі. Замежныя пастаўкі ажыццяўлялі ў 3 краіны — Малдову, Расію і Украіну. Муку вышэйшага гатунку выпускалі пад таварным знакам «Гасцінец з Палесся». Камбікормавы цэх «Пінскага КХП» забяспечваў адкорм у жывёлагадоўчых прадпрыемствах і птушкафабрыках 5 раёнаў Брэсцкай вобласці — Драгічынскім, Лунінецкім, Пінскім, Столінскім і Іванаўскім. Выпрацоўваліся камбікормы для свойскіх курэй, кароў, свіней, козаў, трусоў і сажалкавага карпу[2]. Па выніках 2015 года ААТ «Пінскі камбінат хлебапрадуктаў» атрымала $25,1 млн неразмеркаванага прыбытку і стала 16-м найбольш прыбытковым прадпрыемствам Беларусі[4].

Зноскі

  1. Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2015 год (руск.) , Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (23 мая 2016). Праверана 14 студзеня 2019.
  2. 2,0 2,1 2,2 Святлана Яскевіч, Алена Даўжанок. Лепшы гасцінец — з Палесся // Звязда : газета. — 28 верасня 2013. — № 183 (27548). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  3. Вырабы (руск.) . ААТ «Пінскі камбінат хлебапрадуктаў» (9 студзеня 2019). Праверана 14 студзеня 2019.
  4. Ягор Марціновіч. Прыбытак Машэнскага ўпаў у 440 разоў, Чыжа — у 20 разоў // Наша ніва : газета. — 25 мая 2016. — № 20 (953). — С. 5. — ISSN 1819-1614.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.