Перайсці да зместу

Размовы з удзельнікам:StachLysy

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 30 041

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 22:10, 6 лістапада 2016 (+03)[адказаць]

Аўтадогляд

[правіць зыходнік]

Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 12:15, 14 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Прапаную абмеркаваць выкарыстанне пунктуацыі ў артыкулах серыі "19хх год у гісторыі ..." Мне падаецца выкарыстоўванне пратяжніка больш зручным, ён у адрозненне ад двухкроп'я аддзяляе дату нараджэння або смерці ад імя, што больш кідаецца ў вочы пры пошуку патрэбнай інфармацыі. Такая практыка склалася ў БелВікі і акрамя таго такім чынам пішуць у англійскім і рускім раздзелах, да прыкладу. Віт; размовы 23:29, 16 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Дзякую за прапанову! Сапраўды, бадай што, так будзе лепш. Надалей буду трымацца гэтага. --StachLysy 23:36, 16 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Увогуле ў будучым, магчыма, будзе лепш выкарыстоўваць табліцы. Гэта наглядней для такой інфармацыі. Зрэшты не ўпэўнены. --StachLysy 0:01, 17 чэрвеня 2018 (MSK)
Так, адмыслова створаная табліца будзе найлепшым варыянтам. Віт; размовы 00:47, 17 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Таксама прапаную ў далейшым не выкарыстоўваць практыку надання тэксту тыпу "дата.месяц.год" замест непасрэдна спасылкі на "ХХХХгод", спасылкі на артыкул "ХХХХ год у гісторыі ..." (гл. маю апошнюю праўку у 2018 год у гісторыі кіно. Асоба нарадзілася альбо памерла ў звычайным календарным годзе, а не ў адмысловым годзе ў гісторыі кіно. Віт; размовы 19:45, 30 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
Згодны, слушная прапанова. StachLysy (размовы) 21:22, 30 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Шарль Азнавур

[правіць зыходнік]

Вітаю! Калі Вы размясцілі ў Прапановах навіну і ніхто не выказваеца супраць, то можаце смела яе самастойна размяшчаць у навінным шаблоне (бо наўрад ці хто яшчэ гэта аператыўна зробіць). Віт; размовы 20:05, 4 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

А я чамусьці думаў, што ў мяне няма на гэта правоў, што трэба быць адмінам, напрыклад :) Усё, размясціў. --StachLysy 21:17, 4 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

I have no idea if you speak English, and unfortunately I do not speak Belarusian. I am in need of assistance to solve a mystery regarding the birth of a noted Belarusian scientist. If you can help me, please advise and I will provide details. If you do not speak English, do you know another Wikipedian in Minsk who does and who might be willing to go to the archives there to try to solve a mystery? Thanks! en:User:SusunW 03:06, 26 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Каб рабіць масавыя аднастайныя праўкі, калі ласка, стварыце асобны ўліковы запіс і падайце заяўку на старонку Вікіпедыя:Запыты на статус бота. Пасля артымання сцяга бота можна будзе смела правіць — праўкі ботаў не трапляюць у апошнія змены і не забруджваюць іх.--Artsiom91 (размовы) 16:01, 26 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Дзякую за інфармацыю! Буду ведаць. --StachLysy, 16:03, 26 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Прывітанне, StachLysy!

Тут замежнікі наехалі на старонку Hair Peace Salon на ангельскай мове: https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Articles_for_deletion/Hair_Peace_Salon?fbclid=IwAR2ygn3TucuKGURgHPSWDGxfgb87fQzs1RyPqiiTde8TUOksQTl3JwBYCDg. Хочуць хуценька выдаліць з-за «нявартасці». ⁎⁍̴̆_⁍̴̆⁎ Там тэкст у артыкуле такі жа, як на беларускай Wikipedia, калі не ўсё зразумела.

Па-першае, не валодаюць мовай, каб спрачацца за якасць спасылак ("I can't evaluate the Belarussian or Russian sources").

Якія могуць быць пазіцыі ў чартах продажу, калі чартаў у Беларусі няма? Альбомы, самотнікі і сінглы гурт выкладваў у вольны доступ, быў выдадзены сумесны альбом з Jitters на West Records, некаторыя CD рабілі самі і прадавалі на канцэртах у дробных колькасцях фанатам. У конкурсах, дзе ўдзельнічалі музыкі, амаль заўсёды бралі 1–2 месца, не ведаю, што там "load of contests they didn't win, album s & EPs which didn't make an impact on the charts".

Па тым жа крытэрыям WP:NMUSIC (https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Notability_(music)) гурт "жалезна" мае па меншае №1 (дастаткова незалежных і аўтарытэтных крыніц-спасылкак), №7 (выдатны прадстаўнік жанру), №11 (ратацыя на радыё і ТВ), №12 (радыё + ТВ перадачы з удзелам музыкантаў і пра гурт).

Дапамагі, калі ласка, «адбіць» напад. (◡ ‿ ◡ ✿) Калі што трэба будзе перакласці на англійскую мову, пішы ў размовах, я перакладу.

P.S. Я лічу, што гэта ў тым ліку і персанальны «напад». Справу распачаў «юзэр» Cabayi. Пару дзён таму ён паставіў на хуткае выдаленне распрацаваны мною на месяц Азіі (лістапад 2018) англамоўны артыкул пра Кірстэн Німвэй, бо «няма камерцыйных выдавецтваў для тых з паўтузіна раманаў», які ўмомант выдаліў другі адмін. Я адразу ў размовах адпісаў Cabayi, што "колькі камерцыйных выдавецтваў кніг можна прыцягнуць, калі пісаць мастацкую літаратуру на тагальскай мове, калі гэта не пераклад Бібіліі альбо падручнік для школы, на друк якога грошы дае ўрад"? Тагальская мова на Філіпінах, як беларуская, мае праблемы з ужываннем: паўсюль англійская, а свая ў большасці ў вусным ужытку яшчэ трошкі захоўваецца ад бацькоў і дзядоў. Ён не адказаў у размовах, пачаў «дурыцца». Зараз буду спрачацца і спрабаваць выратаваць артыкул са сметніка на агульных пачатках. (*´Д`*)

Кропка — пункт

[правіць зыходнік]

Прывітанне. Толькі пункт можа мець каардынаты. --JerzyKundrat (размовы) 16:28, 26 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Добры вечар, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Даглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 21:41, 17 студзеня 2020 (+03)[адказаць]

Статыстыка раздзелаў Вікіпедыі

[правіць зыходнік]

Звяртаюся да вас, як да крытыка працаздольнасці шаблона NUMBEROF і прыхільніка абнаўлення статыстыкі. На дадзены момант я аб'яднаў статыстыку ў спісе Вікіпедый, шаблоне «Змаганне Вікіпедый» і шаблоне Раздзел Вікіпедыі. Але пытанне ў тым, што статыстыка абнаўляецца толькі раз у суткі, асабіста мной. Таму магчыма мы маглі б абмеркаваць пару пытанняў:

1) Стварэнне бота для аўтаматычнага абнаўлення статыстыкі на падстаронцы Модуль:NumberOf/Today. Асабіста я не маю ведаў па стварэнню ботаў, але ёсць адкрыты код на C#, калі вы маеце нейкія веды ў гэтым пытанні, магчыма вы маглі б паспрабаваць зрабіць яго? Ці хаця б неяк мне давесці як гэта робіцца.

2) Абнаўленне шаблона NUMBEROF. Справа ў тым, што ён паказвае рэальную статыстыку менавіта Беларускага раздзела Вікіпедыі. Таму магчыма мае сэнс перапрацаваць яго, завязаўшы астатнія раздзелы на модулі NumberOf, але тады прыйдзецца павярнуць у вышэй указаных шаблонах функцыі менавіта шаблона NUMBEROF (усё гэта я магу зрабіць сам), але што вы пра гэта думаеце?

З павагай Valkovich (размовы) 11:43, 29 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Вітаю! Я, на жаль, таксама не асабліва разбіраюся ў ботах. Маю аднаго, але выкарыстоўваю толькі ў вузкім коле задач іншага кшталту, чым гэтая. Ёсць наступная думка: пакуль свайго такога бота няма, можа ёсць сэнс звярнуцца па дапамогу да расійскага бота MBHbot, які і абнаўляе гэтую інфармацыю ў іх модулях? Бо гэты іх бот выконвае задачы для некалькіх моўных раздзелаў, у тым ліку некаторыя задачы для беларускага раздзела. Вось, напрыклад, адна з просьбаў да гэтага бота пра наш моўны раздзел: Вікіпедыя:Самыя актыўныя ўдзельнікі. З іншага боку, можна паспрабаваць яшчэ раз звярнуцца да супольнасці, можна адгукнецца хто з вопытных распрацоўшчыкаў ботаў... :) --StachLysy (размовы) 15:55, 29 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]
Окей, я зразумеў, дзякуй за інфармацыю аб тым, што MBHbot абнаўляе інфармацыю і ў нашым моўным раздзеле. Абавязкова дапрацую ўсё і зраблю зварот аб абнаўленні статыстыкі ў нас. Але ў мяне тады ёсць яшчэ просьба, вы даглядчык, праверце калі ласка старонкі Модуль:NumberOf/today, Модуль:NumberOf/data і Модуль:NumberOf/lang, бо калі я іх ствараў, я яшчэ не быў аўтадаглядчыкам, і ў шаблоне Змаганне Вікіпедый напрыклад таксама заўсёды пішацца што ёсць неправераныя змены.--Valkovich (размовы) 22:20, 29 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]
Старонкі даглядзеў. А ўвогуле, дзякую Вам за працу з гэтым модулем, нарэшце інфармацыя актуальная будзе :) --StachLysy (размовы) 13:03, 30 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]
Няма за што :) Я сам даўно ўжо думаў аб тым, каб гэтую справу выправіць, але на першы погляд гэта было вельмі цяжка, спачатку думаў толькі для Спісу Вікіпедый новыя модулі выкарыстаць, але пасля вашага паведамлення ў размовах пра шаблоны дайшлі рукі і астатняе дарабіць)) --Valkovich (размовы) 13:51, 30 сакавіка 2020 (+03)[адказаць]

Вікі любіць Зямлю-2020

[правіць зыходнік]
Запрашэньне да ўдзелу ў «Вікі любіць Зямлю-2020»

Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніцаў і ўдзельнікаў міжнароднага фотаспаборніцтва
«Вікі любіць Зямлю-2020»

маем гонар запрасіць Вас да супрацы.
Калі маеце жаданьне, запішыцеся, калі ласка, у сьпіс удзельніцаў і ўдзельнікаў.

--Удзельнік:W 14:14, 30 траўня 2020 (UTC+3)

We sent you an e-mail

[правіць зыходнік]

Hello StachLysy,

Really sorry for the inconvenience. This is a gentle note to request that you check your email. We sent you a message titled "The Community Insights survey is coming!". If you have questions, email surveys@wikimedia.org.

You can see my explanation here.

MediaWiki message delivery (размовы) 21:47, 25 верасня 2020 (+03)[адказаць]

Імёны па бацьку ў назвах артыкулаў

[правіць зыходнік]

Запрашаю прыняць удзел у галасаванні Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Найменне артыкулаў з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 23:42, 26 лютага 2021 (+03)[адказаць]

Прызначэнне схавальнікаў гісторыі

[правіць зыходнік]

Вітаю. Калі ласка, прыміце ўдзел у прызначэнні схавальнікаў гісторыі старонак, звярніце ўвагу, там два запыты. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 22:12, 3 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Еўрапейская кінапрэмія 2018

[правіць зыходнік]

Вітаю! Прапаную вярнуцца да прасоўвання артыкула ў кандыдаты на статус. У апошні раз былі пытанні да артыкула на наданне статуса добрага, але выказаны меркаванні наконт пазіцыянавання яго як спіса і вылучэнне на статус менавіта выдатнага спіса. Ці варта паспрабаваць? Brubaker610 (размовы) 12:01, 22 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

  • Вітаю! Дзякую за напамін, сапраўды варта вярнуцца да гэтай справы. Праўда, я ўсё ж упарта не бачу ў гэтым артыкуле — спісу. Таму зараз пачаў пісаць раздзел пра ход цырымоніі, каб артыкул сапраўды выглядаў, як апісанне падзеі, а не як спіс прэмій. Як скончу, то мабыць паспрабую зноў на Добры артыкул выставіць. --StachLysy (размовы) 11:55, 23 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
  • Дарэчы, у сувязі з новым выглядам Беларускай Вікіпедыі — куды меншым па шырыні — падумаў, можа ёсць сэнс прыбраць слупкі з арыгінальнымі назвамі фільмаў? Пры такой вузкасці, чым больш слупкоў, тым больш табліца разлазіцца і губляецца нагляднасць. Мне падаецца, што якраз інфармацыя пра арыгінальную назву фільма досыць малаважная ў кантэксце кінапрэміі, арыгінальную назву ў выпадку чаго на старонцы фільма можна глянуць. А як Вам здаецца? --StachLysy (размовы) 11:55, 23 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

Мяркую, што можна і прыбраць дадатковы слупок, тут выключна пытанне густу. Артыкул не згубіць у інфарматыўнасці, а выгляд у Vector 2022 мабыць палепшыцца. На крайні выпадак, можна дадаць назвы арыгіналаў у дужках пад назвай па-беларуску. Дарэчы Vector 2022 увогуле цікавы скін, там яшчэ шмат для вывучэння. Brubaker610 (размовы) 18:28, 23 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

Вікістатыстыка студзеня

[правіць зыходнік]

Добры вечар. Нейдзе дзяліўся апрацаванай мною статыстыкай аб наведванні розных раздзелаў Вікі з Беларусі за папярэднія гады. Не магу знайсці зараз, дзе менвіта. Мо прыгадаеце? --JerzyKundrat (размовы) 22:52, 31 студзеня 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю! Якраз пісаў Вам, каб папрасіць даныя за гэты год, але Вы апярэдзілі:) То дам спасылку тут: Папулярнасць у Беларусі — мяркую вы пра гэта. --StachLysy (размовы) 22:56, 31 студзеня 2023 (+03)[адказаць]
Велькі дзякуй! Папярэдне маюцца станоўчыя тэндэныі, апрацаваныя выніковыя дадзеныя маюць з'явіцца за пару дзён. --JerzyKundrat (размовы) 23:01, 31 студзеня 2023 (+03)[адказаць]
Файна! --StachLysy (размовы) 23:02, 31 студзеня 2023 (+03)[адказаць]
YesY Зроблена. --JerzyKundrat (размовы) 18:53, 1 лютага 2023 (+03)[адказаць]

Удзел у Вікісустрэчы ЦУЭ

[правіць зыходнік]

Вітаю! Як маецеся? Зьбіраюся на Cустрэчу Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ад Вікісуполкі Беларусі, якая пройдзе 15—17 верасьня ў Грузіі. Буду ўдзячны за падтрымку на be-tarask:Вікіпэдыя:Форум#Вікісустрэча Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:22, 19 красавіка 2023 (UTC+3)

Вікідадзеныя

[правіць зыходнік]

Вітаю! Хацеў запытаць, чаму Вы амаль ніколі не пазначаеце беларускамоўную метку-назву у Wikidata, калі ствараеце артыкул на кінатэматыку ў беларускай Вікіпедыі? Значна спрашчаецца пошук у Wikidata калі там элементам дададзена і беларускамоўная назва. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 12:00, 1 мая 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю! Я проста меркаваў, што метка там дадаецца аўтаматычна нейкім ботам… Але не праблема, калі варта дадаваць самому — не маю нічога супраць, пастараюся дадаваць. --StachLysy (размовы) 16:38, 1 мая 2023 (+03)[адказаць]

Спіс узнагарод і намінацый фільма «Лабірынт фаўна»

[правіць зыходнік]

Прывітанне! Выпадкова трапіў на гэты артыкул і здзівіўся, што ён яшчэ не мае статуса. Можа яго вылучалі на выдатны спіс і былі праблемы з ім? Я тут не так даўно і не ведаю спраў мінуўшчыны. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 21:46, 17 жніўня 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю! Не, гэты артыкул пакуль не вылучаўся на статус. З той прычыны, што гэта няпоўны спіс. Я ўсё хацеў давесці яго да канца і тады вылучыць, але неяк дагэтуль не давёў (там у табліцы не хапае недзе радкоў 25). Хаця, можа Вы і маеце рацыю, што не абавязкова даводзіць да самага-самага канца, каб вылучыць на статус. --StachLysy (размовы) 15:50, 18 жніўня 2023 (+03)[адказаць]

Добры дзень, дадаў радок пра новы фільм Рамана Паланскага, не ведаю наколькі ўдала. --JerzyKundrat (размовы) 22:18, 5 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]

Добры дзень! Думаю, усё ў парадку. Фільм яшчэ не бачыў, але там сапраўды рэдкі выпадак — пакуль ніводнай станоўчай рэцэнзіі. --StachLysy (размовы) 23:05, 5 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]